Ковалева Наталья Филипповна

З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2016 года.
Нарадзілася ў 1977 годзе. Займаецца вырабам мяккай цацкі, мішак Тэддзі каля 5 гадоў. Перадае свой вопыт па вырабе лялек і дарослым, і дзецям. У вольны ад асноўнай працы час (тэрмааддзелачнік на ААТ «Славянка»). Кавалёва Н.Ф. вядзе гурток «Калейдаскоп» ў ДУК «Палац мастацтваў г.Бобруйска», а таксама праводзіць майстар-класы для розных груп насельніцтва. Кавалёва Н.Ф. рэгулярна прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх выставах у рамках Фестываляў «Вянок дружбы», «Залатая пчолка» і інш. З’яўляецца ўдзельнікам міжнародных конкурсаў і выстаў «Млын», «Панна Doll,я» (г.Мінск), за якiя узнагароджана дыпломамі першай i другой ступенi. У 2016 г. уступіла ў Саюз майстроў народнай творчасці з працамі ў такім рэдкім накірунку народнай творчасці, як выбіванка (разнавіднасць выцінанкі). Яе выбіванкі дэманстравалісь ужо на Рэспубліканскай выстаўцы сучаснай народнай творчасці «Калядныя ўзоры».


