Соколов Виталий Николаевич
З’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 2006 года. Нарадзіўся ў 1957 годзе. Шмат гадоў працаваў кіраўніком турыстычнага клуба «Мерыдыян», і па сенняшні дзень з’яўляецца арганізатарам даследчых экспедыцый за межамі нашай краіны. Мае шмат ўзнагарод ў гэтай галіне сваей дзейнасці. У г. Бабруйску заснаваў у 2005 г. «Музей камення» і на працягу 5 год быў яго дырэктарам. Пры музеі працавала майстэрня па мастацкай апрацоўцы камення. Ў 2010 годзе ўся калекцыя музея была перададзена ім у дар гораду. Зараз яна знаходзіцца ў фондах Бабруйскага мастацкага музея. Прымаў удзел у шматлікіх гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выставах. Удзельнічаў у выставах-кірмашах у рамках Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы», «Дажынкі», «Славянскі базар» у Віцебску».