Фота удзельнiкаў абраду
На здымку злева направа: Гаспадарова Ніна Акімаўна, Князеў Віктар Мікалаевіч, Чапеліна Любоў Ільінічна
На здымку: Гаспадарова Ніна Акімаўна і Князеў Віктар Мікалаевіч
На здымку злева направа: Чапеліна Любоў Ільінічна, Урупіна Алена Іванаўна і Гаспадарова Ніна Акімаўна (“Бразгун” 2010г)
Госпадарова Ніна Акімаўна
5 чэрвеня 1939 г. н.
ўраджэнка вёскі Наркі
Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці
Гаспадарова Ніна Акімаўна нарадзілася і вырасла у в. Наркі у сям’і сялян. Ніна Акімаўна з дзяцінства бачыла і чула як праводзіцца абрад “Бразгун”, а з 10 год і сама пачала прымаць ў ім актыўны ўдзел: уладкоўвала месца ля крыніцы, несла хлеб са свячой. Зараз з’яўляецца носьбітам абрада і захавальніцай святога абраза Пятра і Паўла.
Сэнс яе жыцця - у працы дзеля сям'і.
…- “З дзяцінства бачыла як праводзілі бацькі, бабуля, нашыя суседзі абрад “Бразгун”, насілі ікону Пятра і Паўла, свячу. Чула як маці і бабуля пелі псалмы, песні царкоўныя Пятру і Паўлу. І вось уж колькі год мы з Любай Чапелінай з’яўляемся храніцелькамі іконы і свячы. Рады што людзі прыходзяць да крыніцы, слухаюць малітвы, бяруць ветачкі бярозы на абярэг, набіраюць асвянцонай вады. Мае дзеці дапамагаюць ў правядзенні абраду: чысцюць крыніцу, ставяць бярозкі, аднаўляюць крыж.”
Чапеліна Любоў Ільінічна
16 лютага 1945 г.н.
ўраджэнка вёскі Наркі Чэрыкаўскага раёна
Магілёўскай вобласці
Чапеліна Любоў Ільінічна нарадзілася і пражыла усё жыццё у старажытнай вёсцы Наркі Чэрыкаўскага раёна у сям’і жывёлагадоўцаў. Маці гадавала сваіх дзяцей у каханні і клопату адна, бо бацька загінуў на фронце, і прывіла ім каханне да працы, адказнасць, сумленнасць і павагу.
Любоў Ільінічна з дзяцінства бачыла як яе маці і бабуля прымалі ўдзел у правядзенні абрада Пятра і Паўла.
…- “У вёсцы тады жыло шмат народу, і абраз са свячой пераходзіў штогод з адной хаты у другую. Я з маленства бачыла як праводзілі абрад, дзяўчынкай прымала ўдзел – насіла хлеб са свячой, чысціла крыніцу. А зараз і сама з’яўляюсь захавальніцай абраза. Бо гэта аброчны абраз вёскі Наркі. І пакуль я жыва, ікона і свяча будзе у Нарках”.
Сваім дзецям і ўнукам Любоў Ільінічна прывіла павагу да народных традыцый, таму напэўна ўсе святы, традыцыі і абрады ў сям’і Чапеліных правяцца у матчынай хаце.
Князеў Віктар Мікалаевіч
12 мая 1934 г.н.
ўраджэнец вёскі Верамейкі
Чэрыкаўскага раёна
Магілёўскай вобласці
Віктар Мікалаевіч нарадзіўся і вырас у вёсцы Верамейкі Чэрыкаўскага раёна. Выхоўвала хлапчука бабуля. З маленства Віктар прывучаўся да сялянскай працы, чуў як пела песні бабуля Сяржантава Пелагея Іванаўна, і бачыў як правілі святы і абрады у вёсцы. Шмат ведае аб з’яўленні абрада “Бразгун”, як яго праводзілі, і што пры гэтым рабілі.
…- “Абрад “Бразгун” у нашых мясцінах правіцца даўно. Колькі – не магу адказаць. Правіла шчэ мая бабуля. Памятаю як у хаце стаяла ікона Пятра і Паўла, і гарэла свяча. Бабуля малілася на здароўе і дабрабыт. Я калі хлапчуком і юнаком быў, разам з усімі чысціў крыніцу, аднаўляў крыж. Я даволен што гэтае свята праводзіцца і сёння, і шмат народу прыходзіць на крыніцу.”