Паслядоўнасць падзей свята “Бразгун”
Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь
Ікона Святых Апосталаў Пятра і Паўла
Паслядоўнасць падзей свята “Бразгун”
вёскі Наркі Чэрыкаўскага раёна
Вобраз свята: галоўным вобразам свята з’яўляецца ікона святых апосталаў Пятра і Паўла. Ікона вельмі даўно знаходзіцца ў весцы, больш за 150 год, і захоўваюць яе жанчыны вескі Наркі, існуе людскі пагавор што яна засцерагае жыхароў вескі ад пажараў і ліхалецця.
Сказанне пра ікону святых апосталаў “Пятра і Паўла” і крыніцу Бразгун:
Людскі пагалос даносіць што у лесе паміж вескамі Наркі і Вудага, некалі вельмі даўно, у дзень Пятра і Паўла з-пад зямлі ўдарыў ключ сілы моцнай. Струмень вады узняўся вельмі высока, а перазвон вады і каменьчыкаў было чуваць далека. Жанчына з вескі Наркі (нажаль ніхто не памятае яе прозвішча) пачула гэты бразг, паклікаўшы суседзей і іншых жыхароў вескі, і усе пайшлі на шум.
Прыйшоўшы на лясную паляну убачылі крыніцу. Пачалі са страху хрысціцца. Баяліся нават падступіцца да яе. Жанчына, у якой хранілася ікона Пятра і Паўла, якой больш за 200 год, і пісаў яе месны жыхар, прынесла ікону да крыніцы. Набожныя наркоўцы, хаты якіх вельмі часта ўспыхвалі ад пажараў, зрабілі сруб, паставілі драўляны крыж і прынеслі да крыніцы ікону Пятра і Паўла, і вада супакоілася.
Як бы па той біблейскай легенде праз дзень буралому як і не было, крынічка была акопана, а ля вады замест зламанай каплічкі стаяў крыж.
Так у вёсцы Наркі з’явілася свята Бразгун.
Людзі абвешалі крыж ручнікамі, з’явілася ў іх надзея што больш не будзе няшчасцеў. На другі год жыхары вескі Наркі зрабілі адпраўленне крыніцы па усіх хрысціянских звычаях. Яшчэ праз год мужыкі побач з крыніцай зладзілі капліцу, жанчыны прынеслі іконы, ручнікі, царква падарыла падсвечнікі, лампадку. Па паданні, з усіх куткоў навакольных пацягнуліся да крыніцы людзі нямоглыя, якія пакутвалі ад цяжкіх хвароб, шукалі і знаходзілі збаўленне ад болю.
Калі ішло пагалоўнае ачышчэнне ад рэлігійных перажыткаў, было загадана трактарысту, жыхару вескі Наркі Івану Макаравічу Лістраценку згарнуць трактарам крыніцу. Аднак трактар ен падагнаў не да зруба, а пад вокны праўлення калгаса. Іван Макаравіч адказаўся згартаваць крыніцу. Нажаль ніхто не памятае прозвішча чалавека які ўсё ж заваліў крыніцу вялікім валуном, але як сведчаць рассказы мясцовых жыхароў гэты чалавек вельмі пакутваў ад хвароб, ніхто з жыхароў з ім не размаўляў, так і загінуў ён у пакутах і адзіноты.
Сёння складанна ўзгадаць старажылам вескі Наркі, захавальнікам іконы Чапелінай Любові Ільінічны і Гаспадаровай Ніне Якаўлеўне колькі разоў загортвалі крыніцу, але нечая светлая рука і добрая душа зноў вярталі яе да жыцця, як і тое, якімі праўдамі і няпраўдамі хавалі наркоўцы вялікаю ікону з лікамі святых Пятра і Паўла у вайну.
Сёння свята Пятра і Паўла вылілася у сапраўднае народнае свята.
13 ліпеня удуць людзі са слоікамі да крыніцы, каб набраць цудадзейнай вады, і прайсці пад іконай, што з’яўлялася знакам здароўя і спакою.
Калі ікону захоўвала Райкіна Кацярына (2002-2003гг), то яна хацела аддаць яе ў царкву, але мясцовыя жыхары не дазволілі ей гэтага зрабіць, бо гэтая ікона-аброк Наркоў.
У тэй год у хаце Гаспадаровай Ніны Акімаўны здарылас няшчасце,трапіў у аварыю сын, і яна ікону забрала у Райкінай Кацярыны. Цэлы год прасіла яна у іконы здароўя для сына, і здарыўся цуд - стаў сын выздараўліваць. Калі яму палепшыла ен пачысціў ікону, паднавіў рамку, упрыгожванні і з той пары яна захоўваецца толькі у дзвюх хатах - Гаспадаровай Ніны Акімаўны і Чапелінай Любові Ільінічны.
Апісанне дзеянне на свята
11 ліпеня нарадна апранутыя жанчыны збіраюцца у хаце жанчыны, якая захоўваець ікону. Вечарам, у 19 гадзін, жанчыны пачынаюць насукваць свячу – разаграваюць воск, і дабаўляюць да вялікай свячы, якая ўжо робіцца на працягу многіх гадоў (раней кожны год рабілі новую свячу, раскатвалі воск і лажылі ільняную нітку, потым скатвалі у 1 тоўстую і вялікаю). Свячу запальваюць для таго каб памаліцца, а яшчэ лічыцца што ікона без свячы існаваць не можа. Пасля таго як свячу зрабілі, яе адзяваюць у святочнае адзееня, быццам ляльку: шыюць ей новую спадніцу, абавязкова каля “шыі” завязваюць чырвоную стужку, і ставяць ў зярно на кут каля іконы.
Разам з вялікай свячой робяць дзве меньшых, але доўгіх, якія устаўляюць ў бохан хлеба, што сімвалізуе дастатак і таксама ставяць у кут.
Усе гэта дзеянне суправаждаецца малебнымі песнямі – псалмамі. Каля 21.00 гадзін вечара жанчыны садзіліся вячэрыць, на стол выстаўляецца шмат страў, але абавязковыя стравы як на памінальным стале- боршч і каша. За сталом вядуць гутарку пра жыцце, успінаюць памершых у гэтым годзе, моляцца за іх, потым разыходзяцца па хатах. Стравы як на памінальным стале выстаўляліся таму, што жанчыны паміналі святых Пятра і Паўла, якія сталі дамагаць ім аберагаць вёску.
12 ліпеня кожная жанчына у сваей хаце гатовіць снеданне, абавязкова жараць яешню з яец ад белых курэй, каб нібыло ні ў хаце ні ў весцы чарнаты.
Калі надыходзіць абедзяны час жанчыны зноў збіраюцца у хаце гаспадыні якая захоўваець ікону, абедаюць- абавязкова ядзяць боршч, кашу і тоўстыя бліны, спяваюць малебные песні, падрыхтоўваюць ікону да свята.
У гэты дзень жыхары вёскі прыходзяць абракацца да іконы, прыносяць рушнікі, грошы, ці матэрыю – пасля аброку патрэбна абавязкова пацалаваць ікону у ногі Пятра і Паўла. Лічыцца што гэта прынясе спаўненне жадання.
13 ліпеня раніцай жанчыны святочна апранаюцца і зноў збіраюцца у хаце, дзе стаіць ікона. У гэты дзень з раніцы яны нічога не ядзяць, упрогожваюць ікону, моляцца, спяваюць малебныя песні: чытаюць “Ойча наш”, пяюць псалмы.
Раніцай жанчыны вёскі прыносяць з сабой лепшыя дываны, ручнікі якімі упрыгожваюць шлях па якому будуць несці ікону. Перад тым як несці ікону жанчыны запальваюць свечы – бальшую упрыгожаную і тыя што у бохане хлеба, і нясуць перад іконай. Затым, па засцеляннай дыванамі дарозе нясуць ікону спявая малебныя песні, да крыніцы. Па дарозе жадаючыя могуць дапамагаць несці ікону, або адарыць яе ручніком і прапаўзці пад ёй.
Калі ікону прыносяць да крыніцы, яе разам со свечкамі устанаўліваюць пад крыжам каля крыніцы. Да пачатку царкоўнай службы, людзі моляцца, цалуюць святы абраз, тры разы праходзяць пад іконай, і толькі потым пачынаецца царкоўнае служэнне. Крыжы загадззя упрыгожваюць ручнікамі і фартушкамі што абракліся на ікону.
Па заканчэнні служэння ўсе жадаючыя ламаюць ветачкі бярозы якія растуць каля крыніцы і асвяцаюць іх у крынічнай вадзе. Веткі бярозы забіраюць з сабой да дому. Робяць гэта для таго каб маланка не трапіла у хату.
Потым ікону выносяць на паляну дзе жадаючыя праходзяць пад іконай, загадваючы жаданні або просячы здароўя.
Потым жанчыны спраўляюць абед, зноў паставічы ікону пад крыж каля крыніцы і спяваюць малебныя песні.
Заканчэнне свята – жанчыны нясуць ікону зноў у веску, у хату да гаспадыні, дзе яна будзе захоўвацца наступны год.
У хаце зноў запальваюць свечку, моляцца і спраўляюць вячэру.
Жанчыны якія захоўвалі ікону:
1. Сцепанчык Анастасія Нікіфараўна
2. Кацярына Пятроўна
3. Белахонава Еўдакія
4. Раманятава Таццяна Еўдакімаўна
5. Булаўка Еўдакія
6. Ларіонава Алена
7. Чапеліна Марія Федараўна
8. Райкіна Кацярына
9. Чапеліна Любоў Ілінічна
10. Гаспадарова Ніна Акімаўна – у якой ікона у гэты год