Дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя
Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання
![](assets/images/nemat/Draniki/2.jpg)
13 мая 2022 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры разгледзела прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыям прыгатавання і спажывання страў з таркаванай бульбы (дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі). Рада адзінагалосна падтрымала гэтую прапанову.
Рашэнне Міністэрства культуры па ўключэнні страў з таркаванай бульбы ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе прынята ў бліжэйшы час.
Перад тым, як пытанне было вынесена на разгляд рады, па ініцыятыве Міністэрства культуры дадзеная традыцыя была вывучана і зафіксавана на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На пачатак 2022 года зафіксавана 235 народных рэцэптаў з 66 раёнаў Беларусі разнастайных страў з таркаванай бульбы, апрошана 504 носьбіта традыцыі. Арэалы бытавання элемента выяўлены ў 17 рэгіёнах Магілёўскай вобласці: Бялыніцкі, Быхаўскі, Глускі, Дрыбінскі Клімавіцкі, Клічаўскі, Кіраўскі, Крычаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Асіповіцкі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Шклоўскі раёны.
У сям’і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страў з таркаванай бульбы – асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфарміравалася ў канцы ХІХ ст. і захоўваецца да цяперашняга часу.
У мэтах папулярызацыі элемента ў Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе ў Быхаўскім раёне адбудзецца раённы гастранамічны фэст “БульбаСаміт”, у Касцюковіцкім – фестываль нацыянальных страў “Прысмакі”.
![](assets/images/nemat/Draniki/01.jpg)
“Дранікі па-вяскоўскі” Кіраўскага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/02.jpg)
Бульбяныя бліны Бялыніцкага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/03.jpg)
Дзеруны Дрібінскага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/04.jpg)
Дранікі Асіповіцкага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/05.jpg)
Дранікі в. Малы Кудзін Бялыніцкага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/06.jpg)
Дранікі Клічаўскага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/07.jpg)
Дранікі Крычаўскага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/08.jpg)
Дранікі Чаускага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/09.jpg)
Дранікі Шклоўскага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/010.jpg)
Дранка з бульбы аг.Ланькаў Бялыніцкага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/011.jpg)
Дранкі Хоцімскага раёна
![](assets/images/nemat/Draniki/012.jpg)
Бульбяныя бліны па Радуціцкі Асіповіцкага раёна