Фота удзельнiкаў "Медунiцы"
Ніна Трафімаўна Сідарэнка
1932 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
Будучы маленькай, Ніна слухала як пела бабуля, якая ведала шмат песень. Потым з задавальненнем стала спяваць разам з бабуляй, калі тая прала ці ткала.
Потым Ніна Трафімаўна вучыла гэтым песням сваіх сябровак.
Вядзе другі голас.
– “І зараз спяваю і не стамляюся, бо песню як заспяваем, пра ўсё плахое забываем”, - кажа Ніна Трафімаўна.
Ніна Паўлаўна Гаўрычэнка
1941 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
Песні пераняла ў спадчыну ад бабулі. Ведае шмат аўтэнтычных песень, прыпевак.
Зараз з вялікай ахвотай Ніна Паўлаўна выконвае іх дома, у полі, калі працуе і калі адпачывае.
Падгалосніца.
–“ З песняй і жыццё весялей, асабліва калі цяжка і хочацца плакаць”, - кажа Ніна Паўлаўна.
Ніна Паўлаўна Малыгіна
1938 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
Жыццёвы дэвіз Ніны Паўлаўны : “З пакон вякоў пяе народ”.
Песні і танцы, якія Ніна Паўлаўна любіць спяваць і танчыць, пераняла ад матулі і бабулі.
Падгалосніца.
– “ Дома наплачусь, а ў гасцях наскачусь. Песня дае мне сілы і натхненне”, - кажа Ніна Паўлаўна.
Соф’я Савельеўна Свірыдзенка
1930 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
Старэйшына сярод носьбітаў фальклорнай спадчыны. Застаўшыся сіратою з маленства, яна прыслухоўвалася да песень, якія пелі яе цёткі. Паступова пачала разам з імі спяваць.
Соф’я Савельеўна ведае шмат аўтэнтычных песень, а таксама мясцовых танцаў і абрадаў. З’яўляецца носьбітам фалькорнай спадчыны вёскі Клін.
Салістка.
–“ Каб не песня, я даўно б ужо памёрла. А запяеш, паплачыш – і за працу”, - кажа Соф’я Савельеўна.
Зінаіда Арцёмаўна Баландзенка
1947 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
Зінаіда Арцёмаўна кажа, што песні, якія яна выконвае, гэта песні яе вескі, якія яна спявала разам з бабуляй і яе сяброўкамі, седзячы на лаўцы, на вячорках і вяселлях, якія праходзілі ў вёсцы.
Падгалосніца.
– “Спявала і буду спяваць да самай маёй канчыны. Песня – маё жыццё”, - кажа гэта мілая жанчына.
Ніна Паўлаўна Дземянкова
1937 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
З маленства з захапленнем слухала песні якія спявала матуля, і пераймала іх з голаса.
Калі падрасла пачала спяваць разам з маці, з сяброўкамі па рабоце, на вячорках, на вяселлях.
Ніна Паўлаўна вядзе другі голас.
З’яўляецца носьбітам фалькорнай спадчыны вёскі Клін.
– “І зараз люблю спяваць, бо песня дае сілы жыць”, - кажа Ніна Паўлаўна.
Ніна Афанасьеўна Гаўрычэнка
1943 года нараджэння, ураджэнка вёскі Клін.
Песенны фальклор Ніна Афанасьеўна атрымала ў спадчыну ад сваёй матулі, якая вельмі шмат ведала песень і добра іх спявала: маленькая Ніна слухала як і пераймала цудоўныя песні з голасу.
У песнях заўсёды саліруе. Можа быць і падгалосніцай.
- “ Песня дае мне сілы для працы. Іду на гарод – пяю, іду па воду-пяю. Нават калі няма настрою таксама пяю. А спеў песню, другую і настрой з’явіўся”, - кажа Ніна Афанасьеўна.