Мастацкія практыкі саломапляцення Магілёўскай вобласці – г.Магілёў, г.Бабруйск, г.Быхаў, г.Горкі, аграгарадок Кароўчына Дрыбінскага раёна, г.Кіраўск, г.Клічаў, в.Гронаў Чэрыкаўскага раёна
Саломапляценне адзін з самых распаўсюджаных на Магілёўшчыне відаў народнай творчасці. У сучасным саломапляценні выяўлены два напрамкі: сюжэтна-тэматычная пластыка і дэкаратыўная анімалістычная скульптура.
Адной з заснавальніц адраджэння саломапляцення на Магілёўшчыне была Арцёменка Кацярыны Гаўрылаўна (1925-1998), якая вучылася ў патомнага народнага майстра С.Галанчэнка (ураджэнец в.Зарудзееўка Магілёўскага раёна), а таксама прадаўжальнікі справы Хадановіч Таццяна Міхайлаўна (1949 г.н.), Панцялеева Надзея Ільінічна (1936 г.н.), Дамянікава Наталля Вітольдаўна (1958 г.н.).
Найбольш развіта саломапляценне ў Горацкім, Быхаўскім, Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці. Сучаснае мастацкае саломапляценне дэманструе шырокі дыяпазон асартыменту вырабаў, гэта: насценныя “дываны” Меснік С.Э. (Глуск); пано, у змешаных тэхніках аплікацыі і пляцення Якавенка А.С. (Кіраўск); кветкавыя букеты і лялькі Дамянікава Н.В. (Магілёў), Аўласевіч М.В., Зайцава Т.А., Зушчык Е.І. (Горкі); лялькі і скульптуры жывёл Панцялеева Н.І. (Магілёў), Бяляева І.М. (Чэрыкаў); кветкі і кветкавыя кампазіцыі Северцава Т.У. (Горкі), Сіроціна Т.У. (Дрыбін), Бабінскай Н.І. (Магілёў); шкатулкі Чендакова З.В., Блахіна А.М., Кудраўцава Е.Д. (Горкі); галаўныя ўборы і аксэсуары Конус С.І. (Горкі), Кушнярова В.У. (Магілёў), Жорава Ж.І. (Дрыбін), Желабкевіч Ю.І. (Быхаў); “павукі” Кухціной І.Г. (Быхаў), Дзергачова С.В. (Чэрыкаў); у тэхніцы спіральнае пляценне Хізанейшвілі І.В. (Горкі), Маісеева В.В. (Дрыбін) і інш.
У клубных арганізацыях Магілёўскай вобласці арганізавана работа каля 20 клубных фарміраванняў, у якіх займаюцца саломапляценнем і аплікацыяй саломкай: Бялыніцкім, Глускім, Клічаўскім, Краснапольскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім, Дрыбінскім раёнах і інш.
У банку дадзеных майстроў Магілёўскай вобласці налічваецца больш за 60 майстроў і ўмельцаў, якія займаюцца саломапляценнем. Статус народнага майстра па саломапляценні прысвоен 6 майстрам: Дамянікавай Н.В., Панцялеевай Н.І., Хадановіч Т.М. (Магілёў), Зушчык Е.І., Хізанейшвілі І.В. (Горкі), Кухціной І.Г. (Быхаў), членамі Беларускага саюза майстроў з’яўляюцца 19 майстроў.
Звесткі пра носьбітаў нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці
“Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”
Сучаснае месца бытавання культурнай каштоўнасці