Белякова Ірына Анатольеўна
Белякова Ірына Анатольеўна, 1966 г.н., ураджэнка Дрыбінскага раёна, пражывае ў г.Магілёве, дырэктар установы культуры “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Магілёўскі абласны драматычны тэатр”.
Белякова Ірына Анатольеўна пачынала свій творчы шлях як майстар у г.Горкі. Тэхналогіі саломапляцення пераняла ад народнага майстра па саломапляценні Саланенка Г.Л. ( канец 80-х гадоў 20-га ст.).
Была ў ліку першых ініцыятараў адраджэння саломапляцення ў Горацкім раёне. Стала ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком народнага аматарскага аб’яднання па саломапляценні “Скарбніца” (1997), узорнай дзіцячай студыі мастацкай творчасці “Чарадзейка” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў” г. Горкі.
Працуе ў розных тэхніках (акрамя спіральнага пляцення), сярод вырабаў – скарбонкі, кветкі, скульптура, галаўныя ўборы і інш. Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з 2016г. Удзельнік выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацва Беларусі, Расіі, Польшчы.