Блахіна Анжэла Міхайлаўна
Блахіна Анжэла Міхайлаўна, 1981г.н., ураджэнка г.Горкі, пражывае ў г.Горкі, намеснік дырэктара ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г.Горкі”.
Член народнага аматарскага аб’яднання “Скарбніца” раённага Дома рамёстваў з 2001г. Рамяством захапілась у школьныя гады, займалась у гуртках пры Доме рамёстваў, потым скончыла дзіцячую школу мастацкіх рамёстваў (1995-1999), дзе рамяству саломапляцення вучыла Белякова І.А. Валодае рознымі тэхнікамі саломапляцення, асабліва вабяць падвясныя канструкцыі, скарбонкі, лялькі, і інш.
З 2016г. з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Майстар і яе вучні актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх конкурсах, фестывалях, маюць шмат узнагарод.