Цуправа (Бельчанка) Святлана Мікалаеўна
Цуправа (Бельчанка) Святлана Мікалаеўна, 1966г.н., ураджэнка Горацкага раёна, пражывае ў в. Паршына, настаўнік філіяла ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г.Горкі” ў в.Паршына.
Член народнага аматарскага аб’яднання “Скарбніца” раённага Дома рамёстваў. Саломапляценнем займаецца з канца 90-х гадоў 20-га ст., настаўнікамі лічыць Белякову І. А., Чандакову З.У., Кудраўцаву А.Д.
Валодае рознымі тэхнікамі саломапляцення, яе вырабы вызначаюцца свім аўтарскім почыркам. Перадае вопыт вучням дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў у філіяле школы ў в.Паршына. Майстар і яе вучні актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах, фестывалях, маюць шмат узнагарод.