Дамянікава Наталія Вітольдаўна
Дамянікава Наталія Вітольдаўна - 11.12.1958 г.н., урадж. г. Магілёва, метадыст I катэгорыі аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар саломапляцення, старшыня Магілёўскага аддзялення Беларускага саюза майстроў мастацкіх раместваў.
Дамянікава Наталія Вітольдаўна – самы яскравы прадстаўнік сярод майстроў народнай творчасці ў традыцыйным жанры саломапляцення на Магілёўшчыне. Пачала сваю творчую дзейнасць на Магілёўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў у 1986 годзе рабочай па вырабу сувеніраў, дзе і пераняла майстэрства саломапляцення ад носьбітаў Таццяны Мікалаеўны Хадановіч і Кацярыны Гаўрылаўны Арцёменка.
Наталія Вітольдаўна ўзначальвае Магілёўскае аддзяленне Беларускага саюза майстроў народный творчсаці.
Працуючы мастаком, Наталія Вітольдаўна распрацоўвала сувенірныя вырабы з натуральных матэрыялаў – саломы, пшаніцы і жыта. У яе скарбонцы каля 1000 сувенірных вырабаў, сярод якіх кампазіцыі з кветак, лялькі, сурвэткі, пано, павукі, птушкі, фігуркі жывёл, вырабы побытавага прызначэння.
Дамянікава Наталія Вітольдаўна з’яўляецца аўтарам творчага праекта “З любоўю да роднай зямлі”, які ўяўляе сабой скульптуру з чатырох лялек, сімвалізуючых поры года, святы і абрады беларусаў: “Гуканне Вясны”, “Купалле”, “Дажынкі”, “Завея”.
Наталія Вітольдаўна прыняла ўдзел у рэалізацыі творчых праектаў, якія аказалі значны ўплыў на падтрымку народнай творчасці, захаванне фальклорнай спадчыны Магілёўскага рэгіёну, такіх як абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”, абласны конкурс на лепшы выраб жаночых і мужчынскіх галаўных убораў Магілёўшчыны ў традыцыйным і сучасным стылях (2017), абласны конкурс на лепшую творчую працу “Мая Малая радзіма” (2018), абласны творчы марафон “Натхненне малой Радзімы”, прымеркаваны Году малой радзімы (2019), абласны конкурс-выстава “Беларускі народны касцюм Магілёўшчыны”, абласныя конкурсы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: “Дажынкавы вянок”, аб’емнай скульптуры “Залаты птах”, вырабаў па матывах народных казак “Залатая яблынька” (2020) і іншыя.
Работы Дамянікавай Наталіі Вітольдаўны экспануюцца на гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах і конкурсах. У 2016 годзе майстар з’яўлялася куратарам Нацыянальнай выставы-кірмашу Рэспублікі Беларусь у г. Ашхабадзе у рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад па захаванню і адраджэнню самабытных традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, народных промыслаў узнагароджвалася: Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама (2013). У 2016 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе – Нагрудным Знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіцце культуры Беларусі”.