Конус Святлана Іванаўна
Конус Святлана Іванаўна, 1965г.н., ураджэнка с. Шаўчэнка, Чаркаскай вобл.(Украіна), пражывае ў г.Горкі, кіраўнік узорнай дзіцячай студыі мастацкай творчасці “Чарадзейка”.
Член народнага аматарскага аб’яднання “Скарбніца” раённага Дома рамёстваў з 2001г. Рамяством захапілась у 1999г., калі ўпершыню наведала раённы Дом рамёстваў. Сваімі настаўнікамі лічыць Чандакову З.У., Хізанейшвілі І.В.
Валодае рознымі тэхнікамі саломапляцення, разам з удзельніцамі студыі “Чарадзейка” ствараюць калекцыі арыгінальных саламяных касцюмаў.
Майстар і яе калектыў актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, конкурсах з паказам калекцый (нядаўняя ўзнагарода – Гран-пры Міжнароднага фестывалю сцэнічных мастацтваў “Balt Prix 2019”).