Кухціна Ірына Генадзьеўна
Кухціна Ірына Генадзьеўна - 21.12.1964 г.н., урадж. г. Быхава, дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар саломапляцення, кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці“ДАР”.
Ірына Генадзьеўна Кухціна на Быхаўшчыне вядома не толькі як дырэктар, але і як майстар саломапляцення. Яна пераняла тэхналогіі збору саламянага “павука” ад носьбітаў раёна і з вялікай павагай ставіцца да захавання народных традыцый свайго краю.
Стала ініцыятарам вывучэння, фіксацыі аб’екта нематэрыяльный каштоўнасці Быхаўшчыны – вырабу саламянага павука. У 2017 годзе “Традыцыя вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці” была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, як элемент рэгіянальнай ідэнтычнасці Быхаўскага раёна, які мае абярэгавы і аграрна-абрадавы характар.
Ірыны Генадзьеўны сабрала калекцыю больш за 100 традыцыйных саламяных абярэгаў – вялікіх і маленькіх, простых і складаных, але заўсёды не падобных адзін да другога. Некаторыя з іх аб’яднаны ў калекцыі з цікавымі назвамі “Святочныя павукі”, “Вялікія і маленькія”, “Захавальнікі вясковых хат” і інш. Сваім асабістым прыкладам майстар далучае навучэнцаў і таленавітую моладзь да творчасці і рамяства праз удзел у шматлікіх выставах і конкурсах.
Зроблена пастаянная выстава саламяных “павукоў” у ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава” і распрацавана тэматычная экскурсія па выставе настаўнікамі школы. Пастаянная выстава саламяных “павукоў” размешчана ў УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Створана мадэль перадачы традыцыі вырабу “павука”.
У сям’і народнага майстра Кухціной І.Г. традыцыі вырабу саламяных павукоў-абярэгаў перадаюцца ў трох пакаленнях: маці – Андрэева Тамара Антонаўна, з’яўляецца носьбітам традыцыі; дачка – Кухціна Аляксандра Яўгенаўна, пераймае традыцыі саломапляцення.
Разам з Ірынай Генадзьеўнай захаваннем традыцыі вырабу саламянага павука займаюцца калегі-настаўнікі ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”: Жэлабкевіч Юлія Ігараўна, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці; Марозава Таццяна Міхайлаўна, Панкратава Галіна Васільеўна, Іўлева Таццяна Міхайлаўна.
Пры школе мастацтваў створана ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “ДАР” (дзіцячыя аўтарскія работы); студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Прызванне”, удзельнікамі якой з’яўляюцца настаунікі школы і месцовыя жыхары.
У праграму школы рамёстваў уведзен курс урокаў па вырабу саламянага “павука” на прадмеце па выбару. Пастаянна праводзяцца семінары-практыкумы для кіраўнікоў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў культуры і адукацыі раёна. Для вучняў школы праходзяць пазакласныя
мерапрыемствы “Традыцыі рытуальных вырабаў з саломы ад дрэўнасці да нашых дзён”. Праводзяцца майстар-классы для турыстаў-аматараў у аграсядзібах раёна, а таксама ў перыяд правядзення Міжнароднага культурна-спартыўнага фестывалю “Бард-рыбалка”.
Створана калекцыя жаночых касцюмаў “Адраджэнне”, пры вырабе касцюмаў выкарыстаны традыцыйныя элементы саламянага “павука”, саламяныя бусіны, званочкі і г.д.
На базе школы ў 2011 г. быў рэалізован праект “Іншае жыццё саламянага павука”; з 2019 г. здяйсняецца рэалізацыя мясцовай ініцыятывы “Кола жыцця” па развіццю ганчарства, керамікі і саламапляцення ў рамках праекта ЕС “Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці”.
З мэтай папулярызацыі тэхналогіі вырабу саламянага “павука” штогод праводзіцца раённая выстава-конкурс “Саламяны павук”.
Ірына Генадзьеўна – сапраўдны энтузіаст сваёй справы, яна не спыняецца на дасягнутым, прадаўжае весці даследчую работу, займаецца папулярызаціяй традыцый саломапляцення Быхаўшчына не толькі ў краіне, але і за мяжой.
Творчыя работы Ірыны Генадзьеўны экспанаваліся на абласной выставе “Традыцыі майстроў Зямлі нашай роднай” у абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава; у галерэі Дзяржаўнага Расійскага Дома Народнай творчасці на выставе дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва майстроў Магілёўскай вобласці “Магілёўскі гасцінец” у г. Маскве.
У 2012 годзе з дакладам прымала ўдзел у Міжнародным семінары “Захаванне традыцыі і развіццё новых відаў народных промыслаў (раместваў) у сучасных умовах фарміравання нацыянальнай культуры і стварэння асобных турыстычных зон” у г. Пінску. Прэзентавала традыцыі вырабу саламянага павука на I Усерасійскім фэсце і выставе традыцыйнай народнай культуры ў г. Сочы Расійскай Федэрацыі (2014); IV Міжнародным Пакроўскім кірмашы ў г. Тамбове, VIII фестывалі гістарычных клубаў “Воінава поле” ў парку Дракіна Серпухаўскага раёна Расійскай Федэрацыі (2014); XIII фестывалі мастацтваў “Праабражэнне” на тэрыторыі Яраслаўскага гісторыка-архітэктурнага і гістарычнага музея-запаведніка (Расійская Федэрацыя, 2015); IV Міжнародным форуме “Традыцыйная культура, як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства” (Магілёў, 2015), Міжнародным карнавале культур, у рамках святкавання 46-х г. Націянальнага дня ОАЭ ў Дубае (2017).
За поспехі і дасягненні ў эстэтычным і мастацкім выхаванні маладога пакалення, прапаганду і развіццё нацыянальнай культуры Кухціна Ірына Генадзьеўна была прызнана пераможцам раённага спаборніцтва за званне “Лепшы па прафесіі” (2000, 2008). Была ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама (2007, 2011, 2015); Ганаровай граматай Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта (2017); Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2019).