Лусцянкова Таццяна Віктараўна
Лусцянкова Таццяна Віктараўна, 1978 г.н.
г. Магілёў, мастак, настаўнік дзіцячай школы мастацтваў.
Скончыла УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Лусцянкова Таццяна Віктараўна з 2016 года працуе ў народнай студыі ДПМ “Чараўніцы” УК “Магілеўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”.
Майстар працуе ў розных тэхніках саломапляцення: спіральная, прамая, плоская, аб’ёмная, а таксама ў тэхніцы інкрустацыі саломкай. З’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Вырабляе лялькі, пано, сувеніры, вырабы дэкору і аздаблення памяшканняў.
Праводзіць экскурсіі для школьнікаў “Фарбы беларускай хаткі” па “этна-хатцы”, якая створана пры ўстанове, майстар-клас для ўдзельніц народнай студыі ДПМ “Чараўніцы”, адкрытыя майстар-класы ў межах гарадскіх мерапрыемстваў.
Перадача тэхналогій саломапляцення ажыццяўляецца сярод членаў аматарскага аб’яднання рамеснікаў “Магілёўскія майстры” УК “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”.
Штогад Таццяна Віктараўна прымае ўдзел у выставах, ярмарках, конкурсах, фестывалях і святах, якія праходзяць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.