Меснік Соф’я Эдуардаўна
Меснік Соф’я Эдуардаўна, 1982 г.н., Расійская Федэрацыя, Краснаярскі край, п.Майна г.Саянагорск.
Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Дырэктар раённага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”.
З 1997 г. па 2000 г. вучылася ў Вышэйшым прафісійным вучылішчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 2007 года пачала працаваць у Доме ремёстваў. З 2009 года пачала працаваць з саломкай. У 2015 годзе Соф’я аднавіла і распрацавала тэхналогію па аплікацыі саломкай дываноў Глускага раёна. Мастацкія вырабы майстра ўжываюццца ў дэкаратыўным упрыгожванні памяшканняў, папулярызуючы народныя ремёствы. Соф’я Эдуардаўна кіруе дзіцячым кружком па аплікацыі саломкай “Золата палёў”.