Рынкова Зінаіда Фёдараўна
Рынкова Зінаіда Фёдараўна, 1954 г.н., в.Юрьева Бабруйскага раёна.
В 1972 годзе скончыла мастацкае вучылішча № 15 па спецыяльнасці “мастак па роспісу сувеніраў”
Працавала на фабрыцы мастацкіх вырабаў горада Жлобіна. З 1974 гады і дагэтуль Зінаіда Фёдараўна стварае свае ўнікальныя вырабы на фабрыцы мастацкіх вырабаў у родным горадзе Бабруйску.
Дапытлівы розум патрабаваў павышэння адукацыі і без адрыву на вытворчасці, таму Зінаіда Фёдараўна завочна скончыла Бабруйскі лесатэхнікум па прафесіі “тэхналогія мэблевай вытворчасці”.
За доўгія гады працы на вытворчасці яна паспяхова асвоіла амаль усе існыя на фабрыцы промыслы: працавала вышывальшчыцай, майстрам па размалёўцы драўляных вырабаў, стварала сувенірныя вырабы з лёну, распрацоўвала найцікавыя трыкатажныя мадэлі, узбагачаючы іх гафтам, арнаментам ці аплікацыяй.
Калі прапанавалі асвоіць новы промысел, якога не было дагэтуль на фабрыцы – саломапляценне, пагадзілася і дасягнула ў ім дасканаласці. У 1997 году стала членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Карпатлівасць, цярпенне і мудрасць набываліся ёю падчас дакранання да вытокаў народнага мастацтва роднай Беларусі. Спачатку мноства прачытаных кніг, камандзіровак, з мэтай пераняць сакрэты асвоенага рамяства. А ўжо затым, прапусціўшы прачытанае і ўбачанае праз сваю творчую натуру, афарбаваўшы сваім бачыннем свету і матэрыялу, Зінаіда Фёдараўна дзеяла, дзеяла і дзеяла. Укладваючы ў кожны выраб сваю душу…