Сіроціна Таццяна Уладзіміраўна
Сіроціна Таццяна Уладзіміраўна 1969 г.н., Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, в.Мхінічы.
Пражывае ў Магілёўскай вобласці, Дрыбінскі раён, а/г Кароўчына, дырэктар Дома раместваў.
Працуе ў Доме раместваў, авалодала рамяством саломапляцення непасрэдна на рабочым месцы (з 2013 года працуе дырэктарам Дома раместваў). Асновам саломапляцення вучылась у Заклікоўскай Ларысы Сямёнаўны (першы дырэктар Дома раместваў), Дамінікавай Наталлі Вітольдаўны.
Валодае рознымі тэхнікамі работы з саломкай: пляценне і зборка аб᾿ёмных кампазіцый (саламяныя кветкі, абярэгі, жывелы і інш), шыцце картуза салямянага, капелюша жаночага і мужчынскага, сумкі, лялькі, скарбонкі і інш. Работы выстаўляюцца на выставах рознага значэння (ад раённых да міжнародных), вырабляе работы на заказ (як асабістыя, так і калектыўныя). Перадае вопыт саломапляцення калегам, удзельнікам аматарскіх аб᾿яднанняў і іншым).