Тапаркова Таццяна Данілаўна
Тапаркова Таццяна Данілаўна, 1966 г.н., ураджэнка Круглянскага раёна, пражывае ў г.Горкі, настаўнік ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў” г.Горкі”.
Валодае ўсімі тэхнікамі саломапляцення, сярод вырабаў – скарбонкі, кветкі, скульптура, галаўныя ўборы, дэкаратыўныя пано і інш.
Пераняла тэхналогіі саломапляцення ад сваёй маці – народнага майстра па саломапляценні Саланенка Г.Л. .
Член народнага аматарскага аб’яднання “Скарбніца” раённага Дома рамёстваў.
Перадае вопыт вучням дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў у г.Горкі і ў філіяле школы ў в. Шышава.