Хізанейшвілі Ірына Вітальеўна
Хізанейшвілі Ірына Вітальеўна, 1968г.н., ураджэнка п. Шумячы, Смаленскай вобл., пражывае ў г. Горкі, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання па саломапляценні “Скарбніца”.
Працуе ў раённым Доме рамёстваў ДУК “ЦКС Горацкага раёна”, рамяству вучылася ў дырэктара Дома рамёстваў, Чандаковай Зоі Уладзіміраўны ў 90-х гадах 20-га ст.
З’яўляецца кіраўніком народнага аматарскага аб’яднання па саломапляценні “Скарбніца”.
Валодае ўсімі тэхнікамі саломапляцення, у 2010г. зацікавілася тэхнікай спіральнага пляцення, зараз больш працуе ў гэтым накірунку, уносячы ў традыцыйныя прадметы свой сучасны стыль і майстрэртсва.
З 2013 года з’яўляецца членам Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, у 2018г. атрымала статус “народны майстар”.
Вядзе актыўную працу па далучэнню дарослых і дзяцей да традыцыйных рамёстваў. Актыўная ўдзельніца, лаўрэат і дыпламант шматлікіх конкурсаў, фестываляў.