Жданоўская Святлана Аляксееўна
Жданоўская Святлана Аляксееўна, 1963 г.н., Казахстан.
Скончыла Аркалыкскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “настаўнік пачатковых класаў”.
Працавала настаўнікам у сяле Цалінная Кустанайскай вобласці, у 1994 годзе пераехала ў Беларусь у г.Клічаў, дзе і зараз пражывае.
Святлана Аляксееўна працавала ў Клічаўскім цэнтры пазашкольнай работы кіраўніком гуртка, з 2007 года працуе ў якасці прыёмных бацькоў-выхавальнікаў, выхоўвае дваіх прыёмных і траіх сваіх дзяцей. Жданоўская Святлана Аляксееўна мае разнастайныя захапленні, адно з якіх – саломапляценне. Яе вырабы знаходзяцца ў выставачнай зале раённага Дома рамёстваў: казачная карэта з канём, самавар, чайнік і кубак, чароўныя куфэркі і скрыначкі, вазы з кветкамі, музычныя інструменты (скрыпка, балалайкаі).
Наступным накірункам творчасці Святланы Аляксеяўны з’яўляецца гафт, якім яна ўпрыгожвае роставыя лялькі, абрусы, ручнікі і інш. Святлана Аляксееўна, пастаянны ўдзельнік шматлікіх раённых і абласных выставаў, конкурсаў, фэстаў.
З’яўляецца членам народнага аматарскага аб’яднання “Спадчына”, дзе свае веды і досвед перадае дзецям.