Жорава Жана Іванаўна
Жорава Жана Іванаўна 1966 г.н., Карэльская АССР г.Сягежа.
Пражывае ў Магілёўскай вобласці, Дрыбінскі раён а/г Кароўчына.
Кіраўнік абразцовага дзіцячага гуртка “Лапаточак”.
Працуе ў Доме раместваў, авалодала рамяством саломапляцення непасрэдна на рабочым месцы (з 2014 года
працуе ў Доме раместваў, спачатку на пасадзе метадыста, а потым кіраўніком абразцовага дзіцячага гуртка “Лапаточак”. Асновам саломапляцення вучылась у калег Дома раместваў, Дамінікавай Наталлі Вітольдаўны.
Добра валодае некаторымі тэхнікамі работы з саломкай: пляценне кветак і кветкавых кампазіцый, шыццё картуза салямянага, капелюша жаночага і мужчынскага, лялькі, абярэгі і інш. Работы выстаўляюцца на выставах рознага значэння (ад раённых да міжнародных), вырабляе работы на заказ (як асабістыя, так і калектыўныя). Перадае вопыт саломапляцення калегам, удзельнікам дзіцячага аматарскага аб᾿яднання, гуртка. Навучыла асновам саломапляцення сваіх унукаў.