Зушчык Алена Іванаўна

Зушчык Алена Іванаўна, 1966г.н., ураджэнка г.Горкі, пражывае ў г.Горкі, малодшы навуковы супрацоўнік раённага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”.
Член народнага аматарскага аб’яднання “Скарбніца” раённага Дома рамёстваў з 2005г. Майстэрству саломапляцення вучылась у членаў аматарскага аб’яднання “Скарбніца”. Валодае рознымі тэхнікамі саломапляцення, мае калекцыю галаўных убораў, разнастайныя скарбонкі, падносы, кветкі, вазы і інш.
З 2010г. з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, у 2018г. атрымала статус “народны майстар”. Актыўная ўдзельніца, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, фестываляў.
Веды і ўменні перадае сваім дзецям і ўнукам, таксама вучням і студэнтам падчас правядзення майстар-класаў, семінараў-практыкумаў.





