Деревянные музыкальные инструменты Александра Харкевича
КЛЯКОТКА - народны музычны інструмент.
Клякоткі складаюцца з невялікага бруска прамавугольнай формы, з аднаго боку якога маецца глыбокая падоўжаная выемка - рэзатарная поласць (д. - 29,7 см., ш. - 1,5 см., гл. - 7,6-8 см.) і лыжкі (24,5х5,6 см.).
У час ігры лыжкай б’юць па брусочку, выконваючы разнастайныя рытмічныя фігуры. Гучанне клякоткі вострае, сухое, хутка затухаючае.
Клякоткі выкарыстоўваліся калі выконвалася танцавальная музыка. Інструмент падкрэсліваў дакладнасць яе рытмічнай пульсацыі і ўзбагачаў агульнае ансамблевае гучанне надзвычай характэрнай фарбай.
Гэтыя музычныя інструменты выконвае майстар з дрэва - бярозы.
ТРАШЧОТКА - самагучальны скрабалкавы музычны інструмент.
Трашчотка ўяўляе сабой драўляны рабрысты валік з ручкай (19 см.) і драўлянай (або металічнай) пласцінкай-язычком унутры рамкі. Пры вярчэнні ручкі рамка круціцца вакол валіка і пласцін, саскокваючы з зубца на зубец, пранізліва трашчыць. Рамачка складаецца з дзвух брускоў (7х17 см.). Планкі замацаваны гарызантальна адным краем к валіку (па дзвух баках); супрацілеглым краем яны скрэплены брусочкам.
Трашчотка ў вясковым побыце выконвала самыя розныя функцыі: пацяшальную, сігнальна-інфармацыйную, камунікатыўную, абрадавую і культавую.Трашчотка вядома таксама і як дзіцячая цацка. Трэск яе ў в.Ваўканосава спадарожнічаў абраду “ваджэння казы” на каляды.
Майстар вырабляе яе з дуба і бярозы з выкарыстоўваннем метала.
ЛЫЖКІ - прадмет сталовага прыбора, але выкарыстоўваюцца таксама і ў народным музычным мастацтве.
Майстар робіць ігравы камплект з дзвух лыжак, якія ні формай, ні памерамі не адрозніваюцца ад звычайных сталовых драўляных лыжак. Павярнуўшы іх пукатасцямі адна да адной і расціснуўшы між пальцамі правай рукі, музыкант энергічна ўдарае імі па калену левай нагі; адскочыўшы, лыжкі ўдараюцца аб далонь левай рукі. Пры сутыкненні лыжак узнікаюць вельмі характэрныя па тэмбру сухія, цокаючыя гукі, выконваючы ударна-рытмічную функцыю, дапаўняючы часам бубен.
Памер гэтых лыжак складае 24,5х5,6 см., а матэрыялам, з якога вырабляюць гэты музычны інструмент, з’яўляецца клён.
ЦЫМБАЛІКІ - іншая назва якіх “брусочкі” - уяўляе сабой набор брусочкаў (колькасцю больш дзесяці), якія ўкладваюцца паралельна адзін аднаму на два другіх брусочка, якія таксама размяшчаюцца адзін аднаму, але перпендыкулярна да брусочкаў.
Падабенства цымбалак да цымбалаў узмацняецца дзякуючы драўляным малаточкам, якімі б’юць па брусочках, як па струнах. Паколькі брусочкі разняцца даўжынёй, то і гукі, што ўтвараюцца пры ўдары па іх, маюць розную вышыню.
КЛЯШЧОТКІ - самагучны рытмічны інструмент.
Уяўляе сабой набор нанізаных на шнур дошчачак (з сасны, елкі), аднолькавых памераў, якія пры патрэсванні ўдараюцца адна аб адну і ўтвараюць гучны трэск. Каб дошчачкі не прылягалі адна ля адной, няшчыльна і гук пры ўдары быў больш моцны, паміж імі ўстаўляюць пракладкі. У верхняй частцы кожнай дошчачкі і пракладкі прасвідроўваюць адтуліны. Праз іх працягваюць шнур, свабодныя канцы якога завязваюць.Такім чынам атрымліваецца кола, у якое музыкант ўстаўляе кісці рук. Маніпуліруючы імі, на кляшчотках можна ўзнаўляць разнастайныя рытмічныя фігуры.
Памер кляшчоткі: 19х15,7 см.
БУБЕН – беларускі народны мембранны музычны інструмент.
Складаецца з драўлянай абячайкі, на адзін бок якой нацягнута скураная перапонка-мембрана. У чатыры падоўжаныя проразі абячайкі, на металічныя стрыжанькі, нанізаны рухомыя круглыя бляшкі - “талерачкі”, “ляскоткі”.
З унутранага боку мембраны да дроту падвязаны званочак і шархуны. Калатушка мае выгляд круглай фігурнай палачкі.
Музыкант, трымаючы бубен левай рукой, ударае ў мембрану драўлянай калатушкай з патаўшчэннем на канцы, кулаком, далонню, пальцамі, патрэсвае бубен, застаўляючы ляскатаць усе бразготкі (талерачкі,званочкі), і, праводзячы левым пальцам па навошчаным або змочаным краі мембраны, утварае так званы “гуд”.
У сучасным сялянскім побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Матэрыял: ліпа, асіна, бяроза, кожа сабачыя.
Памеры бубна: д. - 27,5 см.; памеры калатушкі: д. - 19 см.
ДУДКА - старажытны народны музычны інструмент.
Мае выгляд трубкі даўжынёй 33,8 см з адной свістковай і шасцю бакавымі ігравымі адтулінамі. У верхні канец дудкі ўстаўлена свістковае прыстасаванне. Дудка мае мяккі, пяшчотны гук, разнастайнай афарбоўкі і сілы ў розных рэгістрах, значныя кантыленныя і тэхнічныя магчымасці.
Матэрыялам служаць крушына, елка.
НАБІЛІЦЫ - з’яўляюцца састаўной часткай ткацкага станка, але Аляксандр Харкевіч выкарыстоўвае іх як музычны інструмент.
Набіліцы прадстаўляюць сабой два фігурных бруска. Да ніжняга бруска па краях прыклеплены с дапамогай цвікоў дзве планкі. Другі брусок прадзе скрозь гэтыя планкі. У верхней частцы ніжняга бруска і ў ніжняй частцы верхняга бруска - прадольныя адтуліны. Іграюць на набіліцах стукаючы адным бруском па другім.
Памер набіліц: 34х40 см. Матэрыял - бяроза і ясень.
ВАЛОКІ - прыстасаванне для прасавання тканых вырабаў Выкарыстоўваецца як музычны інструмент.
Прадстаўляе сабой прамы ці выгнуты драўляны брус – 35,5х5,5х3,4 см з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу і з ручкай.
Матэрыял, з якога выконвае майстар валоку, – дуб.
ПРАНІК - пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім пралі бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні.
Майстар выкарыстоўвае пранік як музычны інструмент.
Памер праніка: 6х21 см. Матэрыял - ясень.
МАРАКАСЫ - народны музычны інструмент.
Уяўляе сабой планачкі з ручкай, у верхняй частцы якіх – дзве прадольныя адтуліны, у якіх на цвіках нанізаны па дзве металічных “талерачкі”, калакольчыкі.
Памер маракасаў: 26,5х4,2 см. Матэрыял - дуб.
КАСТАНЬЕТЫ - народны музычны інструмент.
Складаецца з трох драўляных планачак трапецападобнай ці круглай формы (адна з якіх - з ручкай), скрэпленых з дапамогай дроту, прадзетай праз адтуліны ў ніжняй частцы планачак.
Памер кастаньет: 25,5х7,4 см. Матэрыял – бяроза.