Носьбіты песень традыцыйнага хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў спадчыны
Носьбіты песень традыцыйнага хрэсьбіннага і
вясельнага абрадаў спадчыны вёскі Паршына Горацкага раёна
Магілёўскай вобласці.
Глушцова Валянціна Сцяфанаўна
1937 года нараджэння, ураджэнка вёскі Валышарава Мсціслаўскага раёна. Спявае з маленства. Ад бабулі, цётак пераймала манеру выканання мясцовых песень. У вёсцы Паршына жыве з 1993 года. Вядзе другі голас.
-“Пяю песні сваіх продкаў, і яны мне даюць сілы для жыцця”, – кажа Валянціна Сцяфанаўна.
Кухарава Марыя Міхайлаўна
1943 года нараджэння, ураджэнка вёскі Халмы. Ведае шмат народных песень, якім навучылася ад бабулі і матулі. Пераймала матыў і словы з голасу. Салістка.
- “Калі маленькая была, вельмі любіла слухаць як пяюць старыя жанчыны. Так хораша станавілася. Асабліва любіла слухаць як спявалі на вяселлі… І зараз спяваю, каб не было сумна”, – расказвае пра сябе Марыя Міхайлаўна.
Лапцуева Паліна Яфімаўна
1941 года нараджэння, ураджэнка вёскі Паршына. Пець і танчыць навучылася ад маці, цётак. З сяброўкамі любіла хадзіць на розныя святы, вячоркі. Вядзе першы голас.
- “Слухала як маці мая спявае, і паўтарала за ёю. Бывала пражу прадзём і спяваем, у поле жыта жнём і пяём. І зараз пяю, бо вельмі люблю народную песню”,- расказвае Паліна Яфімаўна.
Сінякова Лідзія Пракопаўна
1929 года нараджэння, ураджэнка вёскі Паршына.
Старэйшына сярод носьбітаў фальклорнай спадчыны. Лідзія Пракопаўна ведае шмат аўтэнтычных песень, а таксама мясцовых танцаў і абрадаў, якім навучылася ад матулі і бабулі.
З’яўляецца носьбітам фальклорнай спадчыны вёскі Паршына. Вядзе другі голас.
- “Маці як заспявае, дык аж слёзы самі па сабе цякуць з глаз. Пела разам з ёй, а потым і з сяброўкамі. І зараз яшчэ пяю і танчу”, - гавора Лідзія Пракопаўна.
Багачова Валянціна Ісакаўна
1933 года нараджэння, ураджэнка вёскі Паршына. Адна са старэйшых сярод носьбітаў фальклорнай спадчыны. Ведае шмат абрадавых песень, традыцый і абрадаў, якія пераняла ў спадчыну ад матулі, бабулі і старэйшых жыхароў вёскі. Пачынальніца.
Дзякуючы Валянціне Ісакаўне, запісаны і адроджаны шэраг аўтэнтычных песень.
- “Вельмі люблю спяваць. Каля пяю – то жыву”, - кажа Валянціна Ісакаўна.
Марудзіна Ганна Аляксандраўна
1940 года нараджэння, ураджэнка вёскі Язычкава Дрыбінскага раёна. З песняй звязана з дзяцінства: любіла слухаць сваіх бабуль, матулю, суседак, калі тыя пелі на вячорках.
Калі падрасла пачала спяваць разам з матуляй, сяброўкамі па рабоце, на вячорках, на вяселлі. Салістка.
- “І зараз спяваю і не стамлюся, бо песню як заспяваем, так добра на душэ становіцца”, - кажа Ганна Аляксандраўна.
Носьбіты песень традыцыйнага хрэсьбіннага і
вясельнага абрадаў спадчыны вёскі Паршына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
Носьбіты песень традыцыйнага хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў
вёскі Паршына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.