Удзельніцы абраду “Варвараўская Свечка”
Удзельніцы абраду “Варвараўская Свечка” вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці
Шумянцева Юлія Андрэеўна
1940 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Пенсіянерка. Працавала даяркай ў калгасе імя Энгельса. Удзельніца аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” сельскага клуба-бібліятэкі.
Зберагла ў памяці і дапамагае аднавіць мноства песеннага матэрыялу, які дастаўся ў спадчыну не толькі ад яе маці, але нават і бабулі, і былых старэйшых удзельніц калектыву. Мае вялікія песенныя і танцавальныя здольнасці. Аматар песеннай творчасці ў любых яе праявах, ад аўтэнтычных да сучысных песень вядомых выканаўцаў. Удзельніца абраду з 10 гадоў.
Жабыка Валянціна Нікіцічна
1936 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Пенсіянерка. Працавала даяркай ў калгасе імя Энгельса. У абрадзе удзельнічае 8 гадоў.
Даўгунова Валянціна Нікіцічна
1931 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Працавала даяркай ў калгасе імя Энгельса. Зараз на заслужаным адпачынку. У абрадзе “Варвараўская Свечка” 8 год. Знаўца і выканаўца народных песень і прыпевак.
Баценка Людзміла Нікалаеўна
1957 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Працуе загадчыцай мех.двара ў калгасе імя Энгельса. У абрадзе “Варвараўская Свечка” 10 год. Актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, і шматлікіх сельскіх мерапрыемстваў.
Драздова Людміла Александраўна
1954 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Актыўная ўдзельніца ўсіх мерапрыемстваў. У абрадзе “Варвараўская Свечка” 15 год.
Прылепа Зоя Леанідаўна
1965 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Загадчыца складу ў калгасе імя Энгельса. У абрадзе “Варвараўская Свечка” 8 год.
Кулікова Лілія Леанідаўна
1968г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Загадчыца сельскага клуба -бібліятэкі. У абрадзе “Варвараўская Свечка” 12 год.
Знаўца і выканаўца народных песень і прыпевак. Яркая, каларытная асоба. Аматар выконваць не толькі народныя песні і прыпеўкі, але і народныя танцы.
Курдасава Зоя Іванаўна
1965 г.н., уражэнка вёскі Басценавічы. Загадчыца бібліятэкі. У абрадзе “Варвараўская Свечка” 1 год. Актыўная ўдзельніца ўсіх мерапрыемстваў. Самая маладая і абаяльная ўдзельніца калектыву. Вельмі ўраўнаважаная жанчына. Мае вялікія песенныя і танцавальныя здольнасці. Аматар песеннай творчасці ў любых яе праявах: ад аўтэнтычных ,да сучысных песень вядомых выканаўцаў.
Даўгунова Таццяна Васільеўна
1955 года нараджэння, ураджэнка вёскі Басценавічы.
У абрадзе “Варвараўская свечка” 12 год.
“Некалькі год у запар звярталася да дактароў, але лепей не становілася. Пасля абракання не адразу, але паступова адчула, што здароўе маё наладзілася”, - распавядала Таццяна Васільеўна.