Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя
29 снежня 2022 года адбылася пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, дзе разглядалася прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя”. Рада адзінагалосна падтрымала гэтую прапанову, і згодна з пастановай Министэрства культуры ад 11.01.2023 № 4 быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя”.
Падняпроўская гліняная цацка-свістулька – гэта ручны выраб з гліны, прызначаны для атрымання свісту, розных гукаў і выконвання мелодый. У старажытнасці арэал распаўсюджвання Падняпроўскай глінянай цацкі – гэта тэрыторыя Верхняга Падняпроўя. Сучаснае месца бытавання г. Магілёў і г. Крычаў Магілёўскай вобласці. Вытокі свістулек ідуць ад гліняных фігурак, якія неслі сакральныя функцыі. Сёння функцыі глінянай цацкі-свістулькі: гульнявая, рытуальна-культавая, абярэгавая, абрадавая, лекавая, упрыгожванне інтэр’ера, а таксама выкарыстоўванне у якасці музычнага інструмента.
Адрадзіў Падняпроўскую цацку-свістульку напачатку 1990-х гадоў народны майстар Вячаслаў Мікалаевіч Якавенка, які і ў цяперашні час вырабляе і папулярызуе ўсе формы і вобразы гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя: праводзіць майстар-класы, прэзентацыі, семінары, гутаркі, чытае лекцыі, з’яўляецца кіраўніком узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Свістулька”, кіраўніком народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Добрасць” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна”, аб'яднання па інтарэсам “Гліняная цацка” ДУА “Крычаўскі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” “Крэчут” .
У г. Магілёве традыцыю лепкі гліняных цацак аднаўляе народны майстар Любоў Міхайлаўна Яшчанка, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Чароўная гліна” ДУА “Сярэдняя школа №44 г. Магілёва”. Майстры-носьбіты папулярызуюць Падняпроўскую гліняную цацку-свістульку на розных мерапрыемствах, такіх як фестывалі, конкурсы, агляды, святы, семінары, прэзентацыі, сустрэчы, выставы, форумы, майстар-класы, якія праходзяць у Беларусі, Расіі і іншых краінах.
Самым знакавым мерапрыемствам г. Крычаве з’яўляецца міжрэгіянальны фестываль народнага творчасці “Крычаўскі канёк”, які стаў брэндам Крычаўскага краю, на які з’язджаюцца удзельнікі з розных куткоў Беларусі і замежжа. Асноўнай мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя Падняпроўскай глінянай цацкі-свістулькі.
Элемент “Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя” ўключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.