Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”
Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” праходзіць з 2011 года адзін раз у два гады. Мэта конкурсу – захаванне і развіццё тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыя дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўленне новых творчых калектываў.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
У 2023 годзе конкурс прайшоў у лютым-сакавіку і быў прысвечаны Году міра і стварэння.
У конкурсе прынялі ўдзел звыш 40 аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці – разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы ўстаноў культуры вобласці: драматычныя, музычныя, пластычныя тэатры, тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, тэатральныя калектывы, якія працуюць у іншых відах і формах тэатральнага мастацтва. Удзельнікі звярталіся ў сваіх пастаноўках да п’ес Я.Купалы, А.Дударава, В.Ткачова і іншых. Розныя па жанрах і па акцёрскай ігры – выбраныя творы не пакінулі журы абыякавымі. Гэта і дзіцячыя казкі, і сучасныя пастаноўкі, і пастаноўкі ваеннай тэматыкі, нават была прадстаўлена міфалагічная казка.
Фотоальбомы: