Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”
Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” праводзіўся з красавіка па верасень 2021 года.
Арганізацыю і правядзенне фестывалю ажыццяўляла ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Фестываль праводзіўся ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу, выяўлення, аднаўлення, падтрымкі, пераймання і распаўсюджвання народнай культуры ў традыцыйных лакальных праяўленнях такіх як: спеўнае мастацтва; народная харэаграфія; народны гумар.
Фестываль ладзіўся ў тры этапы. Першы этап – адборачныя відэатуры. Другі этап – тэматычныя мерапрыемствы – свята канцэрт “Галасы Падняпроўя”; свята канцэрт “Гумар Падняпроўя”; этна дыскатэка “Танчым па-беларуску”. Трэці этап – заключныя мерапрыемствы фестывалю.
Падчас правядзення фестывалю адбыліся: тэматычныя канцэрты, іншыя творчыя імпрэзы, семінары-практыкумы, прысвечаныя традыцыйнай народнай творчасці беларусаў, творчае спаборніцтва па прынцыпу “хто каго ператанцуе, хто каго перапяе”, майстар-класы, фальклорныя танцавальныя, гумарыстычныя вечарыны і іншае.
У фестывалі прымалі ўдзел носьбіты традыцыйнай культуры і іх пераемнікі з ліку творчых калектываў і асобных выканаўцаў клубных устаноў і дзіцячых школ мастацтваў: аўтэнтычныя, фальклорныя калектывы, непрафесійныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці, якія працуюць у вызначаных жанрах мастацтва, танцавальныя пары-выканаўцы і калектывы народных танцаў, народныя музыкі і калектывы, дзіцячыя фальклорныя калектывы, апавядальнікі народнага гумара, індывідуальныя выканаўцы (салісты) спеўнага мастацтва і іншыя калектывы мастацкай творчасці, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную мастацкую культуру свайго краю.