Абласны конкурс беларускага народнага гумару “Гумар і жарты Магілёўшчыны”
30 сакавіка 2023 года ў Магілёве праходзіў першы этап абласнога конкурсу беларускага народнага гумару “Гумар і жарты Магілёўшчыны”.
Арганізатарам абласнога конкурсу народнага гумару “Гумар і жарты Магілёўшчыны” з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Конкурс праводзіцца ў мэтах падтрымкі, далейшага развіцця цікавасці да беларускага народнага гумару і сатыры, папулярызацыі народнай творчасці, прадстаўлення магчымасці творчага самавыяўлення індывідуальным выканаўцам і аматарскім, непрафесійным калектывам Магілёўскай вобласці праз гумар, сатыру, смех.
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 60 аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы вобласці, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія маюць у сваім рэпертуары творы беларускага народнага гумарыстычнага накірунку.
Удзельнікі конкурсу прадставілі конкурсны нумар на беларускай мове ў намінацыях: гумарыстычны нумар (сцэнкі, анекдоты, апавяданні, фельетоны, традыцыйны СТЭМ, маналог, пародыі, мініяцюры, дыялогі, байкі і інш.) і разнажанравыя жарты (песні-пародыі, жартоўныя песні, куплеты, прыпеўкі, галасавыя пародыі, жартоўны танец, танцавальныя замалёўкі і інш.).
Другі заключны этап адбудзецца ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” у г.п.Хоцімску.
Інструкцыя аб правядзенні абласнога конкурсу беларускага народнага гумару “Гумар і жарты Магілёўшчыны”