Рэгіянальны (абласны) грамадзянска-патрыятычны праект “Марафон гістарычнай памяці”
Рэгіянальны (абласны) грамадзянска-патрыятычны праект “Марафон гістарычнай памяці” прысвечаны Году гістарычнай памяці, праводзіўся на працягу 2022 г. і ўяўляў сабой серыю мерапрыемстваў накіраванай на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Арганізатар – установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Мэты марафона – зберажэнне ўмацаванне гістарычнай памяці беларускага народа і ўсведамленне бясспрэчных дасягненняў незалежнай Беларусі; папулярызацыя гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснага грамадства, умацаванне нацыянальнага адзінства і грамадскай згоды; патрыятычнае выхаванне маладога пакалення; актывізацыя творчага патэнцыялу рэгіёна.
У творчым марафоне прымалі ўдзел установы, арганізацьіі, творчыя калектывы, выканаўцы і іншыя зацікаўленыя удзельнікі незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. Творчы марафон прадугледжваў актывізацыю ўсіх творчых сіл і патэнцыялу рэгіёну, сумесныя маштабныя мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці розных форм і фарматаў, якія ахопліваюць разныя катэгорыі насельніцтва ў раёне, горадзе.