Видеопроект “Гармонь – душа Перамогі”
9 мая ў Магілёўскай вобласці заўсёды адзначана запускам новых цікавых патрыятычных праектаў. Кожны год Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы радуе і натхняе кранальнымі тэматычнымі відэаролікамі.
2023 год не стаў выключэннем і падарыў гледачам новы відэапраект Цэнтра “Гармонь – душа Перамогі”. У відэароліку прынялі ўдзел творчыя вакальна-інструментальныя групы ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама рэгіёнаў Расіі – Цвярской, Бранскай, Калінінградскай, Смаленскай.
Мэтай відэароліка з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне; папулярызацыя песень ваенных гадоў; папулярызацыя выканаўцаў на гармонікі; адлюстраванне знакавых месцаў, славутасцяў рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі; адлюстраванне абеліскаў і помнікаў, мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны.
Паглядзець відэаролік можна на YouTube канале ўстановы