12 ліпеня ў аграгарадку Каменка Чавускага раёна адбудзецца VI раённае свята «Пятроўскія радасці»

12 ліпеня 2026 года адбудзецца VI раённае свята «Пятроўскія радасці», якое праходзіць штогод на тэрыторыі Пятроўскай крыніцы ў аграгарадку Каменка Чавускага раёна.
У рамках раённага свята адбудзецца хросны ход да крыніцы з удзелам жыхароў і гасцей аграгарадка Каменка, будзе арганізаваны дзіцячы «Пятроўскі квэст», а таксама конкурсы на лепшы «Пятроўскі вянок», традыцыйных страў з таркаванай бульбы «Пятроўскія дранікі».
Пачатак свята ў 12.00 гадзін.