Краснапольскі раён запрашае да ўдзелу ў III рэгіянальным фестывалі-конкурсе народнай творчасці “Песня маці і сёння жыве”


ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” запрашае аматараў народнай творчасці да ўдзелу ў III рэгіянальным фестывалі-конкурсе народнай творчасці “Песня маці і сёння жыве”, які адбудзецца 22 жніўня 2026 года ў г.п. Краснаполле.
Народнае мастацтва, фальклор уяўляюць сабой унікальны пласт мастацкай культуры. Народнае мастацтва сёння існуе з захаваннем традыцыі або ў вольнай апрацоўцы народных матываў. Таму ў конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі: “Фальклорная песня”, “Народная песня”, “Песня ў народнай манеры”. У гэтых намінацыях могуць прыняць удзел як салісты, так і творчыя калектывы на аснове пададзенай заяўкі. Прыняць удзел можна ў адной ці ў некалькіх намінацыях.
Кампетэнтным журы будуць ацэнены захаваныя асаблівасці фальклорнага мастацтва, выканальніцкія манеры народнай песні, выразныя сродкі, сцэнічная культура, характар зносін з публікай і інш.
Удзельнікі будуць адзначаны дыпломамі гран-пры, дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў.
Фестываль-конкурс праводзіцца на адкрытай пляцоўцы ў гарадскім скверы. Яго пачатак у 11 гадзін. Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня на электронны адрас kulturakrasnopole@yandex.by
З пытаннямі звяртацца па тэл. 802238 71676; (33) 628 11 98 (метадыст па традыцыйнай культуры Валянціна Марчанка).