ЖАНЧЫНА, ТАБОЙ ГАНАРЫЦЦА ДЗЯРЖАВА!

2026 год у Рэспубліцы Беларусь – Год беларускай жанчыны. У пачатку сакавіка ў Магілёўскай вобласці праходзіць акцыя “Жанчынам – увага і ўдзячнасць”, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня. Да мерапрыемстваў у рамках Года і акцыі актыўна далучылася ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”.
Адно з такіх мерапрыемстваў – інфармацыйна-творчая праграма “Жанчына, табой ганарыцца дзяржава” – адбылося 4 сакавіка. Мерапрыемства сабрала жанчын-працаўніц унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства “Жылкамунгас” і ўчастка паштовай сувязі Крычаўскага РУПС на іх працоўным месцы.

Паэтка Краснапольшчыны Валянціна Марчанка прысвяціла жанчынам свой верш “Жанчыны Беларусі”. Песенныя кампазіцыі падарылі прысутным салісты Краснапольскага раённага Цэнтра культуры Алена Трафімава, Таццяна Шандабыла, Юрый Падалякін. Парадаваў жанчын ігрой на баяне Раман Астапенка. Уразіў творчы дуэт у складзе Алены Трафімавай і Юрыя Падалякіна.
Да жанчын звярнуліся вядучы інжэнер УВКП “Жылкамунгас” Аляксандр Іванавіч Дарашэнка і старшыня Краснапольскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз жанчын” Алена Іванаўна Чаюкова. Яны павіншавалі жанчын з надыходзячым святам – Міжнародным жаночым днём і ўручылі жанчынам кветкі.

Жанчыны былі запрошаны на святочны канцэрт у Краснапольскі раённы Цэнтр культуры, які адбудзецца 6 сакавіка ў 16 гадзін.
У планах ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” працягнуць мабільныя сустрэчы па тэме Года жанчыны. З інфармацыйна-творчай праграмай “Жанчына, табой ганарыцца дзяржава” творчая група 5 сакавіка наведае аддзяленне РЦСАН.

Падобныя сустрэчы патрэбны, каб падкрэсліць і зрабіць прызнанне ўклада жанчын у развіццё краіны – у адукацыю, эканоміку, навуку, культуру, сацыяльную сферу і іншыя сферы жыцця, парадаваць і павіншаваць іх. Жанчыны – галоўныя захавальнікі нашых культурных кодаў, традыцый і маральных арыенціраў, яны – вечны аб’ект ўшанавання.

Жанчыне – падзяка, паклон наш і слава!
Жанчына! Табой ганарыцца дзяржава!
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”