1 тур гарадскога агляду-конкурсу тэматычных праграм "Перамогу памятае Беларусь"
1 тур гарадскога агляду-конкурсу тэматычных праграм "Перамогу памятае Беларусь" працягваецца.
4 красавіка 2014 года ў гасціннай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска тэматычныя праграмы прадставілі цэнтры дадатковай адукацыі.
Тэматычная праграма "Мы памятаем" навучэнцаў і педагогаў дадатковай адукацыі ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска" была прысвечана памяці байцоў 250-й Бабруйскай стралковай дывізіі і камандзіра 217 стралковай дывізіі палкоўніка Мікалая Паўлавіча Масонава, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, чые лісты і ўспаміны ляглі ў аснову праграмы.
Далучэнне да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу савецкага народа з'яўляецца неад'емнай часткай маральна-патрыятычнага выхавання моладзі. У тэматычнай праграме "І не аціхне наша памяць…" ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Росквіт" г.Бабруйска", прысвечанай 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, усе ўдзельнікі паспрабавалі паказаць гісторыю вайны з першых дзён да апошняга пераможнага залпу на прыкладзе песень і танцаў ваенных гадоў.
У аснове тэматычнай праграмы "Нам не забыцца вайны" ДУА "Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска" - вершы і песні ваенных і пасляваенных гадоў, шматлікія гісторыі і лісты рэальных людзей, а музычнае суправаджэнне выгодна падкрэслівала літаратурны матэрыял конкурснай праграмы.
Конкурс тэматычных праграм працягваецца...
Загадчык
арганізацыйна-
метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў
г.Бабруйска"
Наталля Чорная
Фота
Сяргей Грэбяневіч