12 чэрвеня ў Бяседавіцкім СДК прайшла танцавальна-гульнёвая праграма «Вясяляцца малышы і танчаць ад душы»
Мерапремства праводзілася для лагера, які дзейнічае пры ГУО «Бяседавіцкі УПК дзіцячы сад – сярэдняя школа». На чароўным паравозіку дзеці разам з вядучаю адправіліся ў падарожжа па розных станцыях: гулялі ў разнабаковыя гульні, якія праходзілі ў складзе музычных конкурсаў і спаборніцтваў. Мерапрыемства ўсім вельмі спадабалася, дзеці з добрым настроем пакідалі памяшканне, паабяцаўшы завітаць яшчэ.
В.Я.Сычова, дырэктар СДК