13 чэрвеня для хлопчыкаў і дзяўчынак быў наладжаны паказ тэатра “Батлейка”
У парку 50 год Перамогі ў Быхаве працуе дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Кожную суботу работнікі Быхаўскага раённаага Цэнтра культуры запрашаюць сюды хлопчыкаў і дзяўчынак каб разам цікава правесці вольную гадзіну.
13 чэрвеня для хлопчыкаў і дзяўчынак быў наладжаны паказ тэатра “Батлейка”, які дзейнічае пры РЦК з 1997 года. Увазе дзяцей прапанавалі некалькі беларускіх казак. Чаму менавіта сустрэчу прысвяцілі знаёмству з тэатрам “Батлейка”, а таму што пастаноўкі ў выкананні тэатра “Батлейка” з захапленнем глядзяць і дзеці і дарослыя. Удзельнікі батлеечнага тэатра далучаюць як дзяцей, так і дарослых да фарміравання паважных адносін да нацыянальнай спадчыны, культуры, адказнасці за іх захаванне і развіццё праз знаёмства з беларускімі абрадамі, гульнямі,казкамі, знаёмства з бытам, прадметамі хатняга абіхода, якімі карысталіся нашы продкі раней.
Датыкнуцца да жывой гісторыі сваіх продкаў, здзейсніць своеасаблівае падарожжа праз час для дзяцей не толькі захапляльна і цікава, але і карысна. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў рухомыя гульні.
Удзельнікі тэатра Батлейка таксама зрабілі відэазапіс казкі пад назвай “Казка пра гападара Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську”. Гэту казку могуць паглядзець усе жадаючыя ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» альбо «Одноклассники».
Святлана Саламевич, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”