13 студзеня ў Бялынічах святкавалі «Каляды»
Мерапрыемства пачалося з аповеду пра асаблівасці святкавання Каляд на Беларусі, калядныя традыцыі і абрады.
У святочнай тэатралізаванай праграме выступілі калядныя гурты (творчыя калектывы, салісты) Ланькаўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Машчаніцкага сельскага клуба, раённага Цэнтра культуры: вакальныя ансамблі “Медуніца” і “Рэчанька”, удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “У бабулінай хаце” і “Журавінка”, народны вакальны ансамбль “Славяне”, народны тэатр мініацюр “Імпульс”, народная эстрадная студыя “Колеры”, Галіна Атрошкіна, Крысціна Вараб’ёва, Галіна Шчуракова, Юлія Мураўёва.
Шмат жыхароў і гасцей горада завіталі на свята, каб паўдзельнічаць у калядных гульнях і абрадах, паглядзець тэатралізаваную праграму і проста адпачыць у гэты вечар са сваімі сем’ямі, знаёмымі і сябрамі.
Народнае свята “Каляды” арганізавалі і правялі таксама ў сельскіх клубных установах раёна.
Людміла Куранкова, метадыст раённага Цэнтра культуры ДУК “ЦКС Бялыніцкага раёна”