15 верасня ў вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна прайшло свята вёскі
Сёлета свята вёскі праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Усё адбылося ў нядзелю на адкрытай пляцоўцы, насупраць будынка Вараніноўскага сельскага Дома культуры. Удзельнікі калектыва мастацкай самадзейнасці Вараніноўскага СДК падрыхтавалі для сваіх землякоў музычныя віншаванні. Музычныя падарункі вяскоўцам падарылі салісты раённага Цэнтра культуры – Ганна Лаппо і Таццяна Краўчанка.
Старшыня Следзюкоўскага сельскага Савета Жана Кірылава ўручыла пачэсным жыхарам вёскі Вараніно ўзнагароды і нагадала, што такія святы будуць ладзіцца ў вёсцы штогод. Удзельнікі тэатра гульні «Карусель» Быхаўскага РЦК наладзілі работу дзіцячай пляцоўкі з настольнымі гульнямі. Не засталіся ў баку і работнікі МЧС, якія пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з работай пажарнай службы.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»