16 сакавіка адбыўся прагляд мастацкіх праграм ансамбля народных інструментаў і тэатральнага калектыву “Сонейка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Чавусы” на пацвяржэння наймення “народны”(“ўзорны”)
Прагляд мастацкіх праграм адбыўся ў канцэртнай зале ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.Чавусы”.
Праграмма была прагледжана рэспубліканскай атэстацыйнай камісіяй у складзе:
Балаўнёва Іна Васільеўна, намеснік дырэктара ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, старшыня камісіі;
Дударава Кацярына Уладзіміраўна, метадыст I катэгорыі ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”;
Кузняцоў Аляксандар Пятровіч, метадыст I катэгорыі ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”;
Сівакова Аксана Уладзіміраўна, старшыня цыклавой камісіі “Аркестравае дырыжыраванне” установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава”.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”