2 жніўня каля вёскі Камінтэрн Магілёўскага раёна адбылося абласное свята «Зажынкі»
Свята праходзіла на адным з жытнёвых палеткаў ААТ «Палыкавічы». Нездарма менавіта гэты дзень быў выбран для свята, 2 жніўня праваслаўныя веруючыя ўспамінаюць прарока Іллю. У фальклоры беларусаў Ілля – распарадчык дажджоў і навальніц, абаронец земляробаў. Гэты дзень у народзе азначае канец лета і пачатак жніва – на Іллю пачыналі жаць жыта. У народзе казалі «Ілля жніво пачынае, а лета канчае»,«На Іллю поўну печ хлеба наллю».
Пачалося свята па традыцыі нашых продкаў з Божага благаслаўлення – ніву, жнеяк, камбайнераў і ўсіх прысутных благаславіў айцец Аляксанд настаяцель Свята-Троіцкага Храма аграгарадка Палыкавічы.
Потым да прысутных звярнуўся Даманеўскі У.В. старшыня Магілёўскага аблвыканкама.У свяце прынялі таксама ўдзел Лаўранкоў Г.М. памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першы намеснік старшыні Магілеўскага аблвыканкама Чыкіда А.І.,старшыня Магілёўскага райвыканкама Дуцько А.І., старшыня Магілёўскага абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гейдель В.Э., старшыні раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, хлебаробы ААТ «Палыкавічы».
Пасля асвяшчэння нівы, самыя старэйшыя ўдзельніцы фальклорнага гурта «Крынічанька» Палыкавічскага Дома культуры,з песнямі і загаворамі, выканалі абрад «Зажынакі першага снапа». Напрыканцы абрада, як павялося з пакон вякоў, зажаты першы сноп трыжда падкінулі ўгору, прыгаворваючы:
на добрае надворье, дай Божа,
на вялікі ўраджай, дай Божа,
на заможнае жыцце, дай Божа.
Потым сноп,па традыцыі,перадалі гаспадару – гаспадару вобласці Даманеўскаму У.В.У народзе існуе такая прыкмета, каб сабраць багаты ўраджай, новы хлеб павінен «выязджаць на старым», таму У.В. Даманеўскаму ўручылі каравай з ураджаю хлеба 2016 года.
Пасля абраду «зажынак першага снапа», на сбор добрага ураджаю і жніва далі наказ камбайнерам, якія затым адправіліся на першы зажыначны круг пад песні творчых калектываў Магілеўскага раёна: народнага ансамбля народнай песні «Вейняночка», народнага ансамбля народнай музыкі «Славіца».