20 чэрвеня каля вёскі Хадуцічы Быхаўскага раёна прайшоў раённы конкурс пахараў
У гэты дзень на полі сабраліся хлебаробы, каб паспрабаваць сябе ў самай мірнай барацьбе. Земляробчая справа нялёгкая: трэба рана ўстаць, позна легчы, і ў жару, і ў холад здабываць самае дарагое – хлеб для сваёй дзяржавы. Зараз на службе хлебаробаў магутная тэхніка, але ёй трэба добра ўмець карыстацца. Вось таму і праводзяцца ўжо не першы раз ў нашым раёне такія незвычайныя спаборніцтвы.
У спаборніцтве прынялі удзел механізатары сельскагаспадарчых прадмыемстваў раёна. У конкурсе прынялі ўдзел 20 механізатараў. Спаборніцтвы адбыліся ў двух намінацыях на трактары з 4-х корпусным плугам і на трактары з 8-мі корпусным плугам. Пераможцы спаборніцтва ўзнагароджаны лентамі і падарункамі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»