25 лютага ў Бабруйску прайшоў канцэрт “Вітаем песняй цябе, Беларусь” народнага хору ветэранаў працы “Бабруйскія зоры”
Канцэрт прайшоў для жыхароў і гасцей горада і быў прысвечаны Міжнароднаму Дню Роднай Мовы. Па традыцыі, штогод, на вуліцы Сацыялістычнай народны хор установы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска” выступае з беларускай праграмай. Надвор'е спрыяла для спеваў меладычных, прыгожых беларускіх песен. Родныя, шчырыя і ласкавыя словы гучалі ў песнях калектыву і словах вядучых. Людзі не маглі прайсці міма і стрымаць пачуццяў, якія ўзнікалі ў іх сэрцах.
Пасля выступу са словамі падзякі да выступаючых звярнулася былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, які падзякаваў за падараваныя эмоцыі і цудоўны настрой.
Мова – душа народа, плён працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра будучыню роднай мовы. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, размаўляйце з ветлівай усмешкай, з пяшчотай на вуснах – і на нашай мове захочуць гаварыць іншыя.
Яўгенія Мартынава, метадыст УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”