26-27 верасня 2017 года прайшоў абласны семінар-практыкум «Захаванне фальклорных традыцый у сучасным асяроддзі»
Спецыяліястамі ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” арганізаваны і праведзены абласны семінар-практыкум “Захаванне фальклорных традыцый у сучасным асяроддзі” для мастацкіх кіраўнікоў, метадыстаў, кіраўнікоў фальклорных, вакальна-харавых калектываў гарадскіх клубных устаноў, раённых цэнтралізаваных клубных сістэм.
Пад час работы семінара разглядаліся актуальныя пытанні, дэманстравалася выстава-прэзентацыя выдавецкай прадукцыі.
Марчанка В.А., метадыст па традыцыйнай культуры раённага Дома культуры, кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” Горскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” ў творчай майстэрні “Шляхі, сродкі захавання і актуалізацыі традыцыйнай культуры” распавяла пра этнакультурнае развіццё як стратэгію праектавання дзейнасці клубных устаноў, методыку работы з фальклорным матэрыялам як унікальнай часткай рэгіянальнай культурнай спадчыны і прадэманстравала на практыцы выкарыстанне творчых рэсурсаў носьбітаў фальклору ў фармаце сучаснасці: ад пошукаў да папулярызацыі на прыкладзе сцэнічнага прадстаўлення “Вясельнага абраду на Краснапольскі лад” у выкананні народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” Горскага СДК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”;
Галдыбан Ю.М. хормайстар, Маісеенка Ж.У. балетмайстар узорнага фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава” (кіраўнік Коктыш Н.В., канцэртмайстар Міхнёва А.М.) прадэманстравалі майстар-клас “Методыка работы з узорным фальклорным ансамблем “Купалачка” на мясцовым песенным матэрыяле з выкарыстаннем элементаў народных побытавых танцаў”. А таксама на практыцы ўдзельнікі семінара развучвалі элементы бытавых танцаў.
Грыгор’ева В.А., кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна” правяла майстар-клас “Інтэрпрэтацыя народнай песні. Работа над творам” і на практыцы паказала як яна працуе з песняй ад моманту, калі толькі запісалі гучанне песні ад носьбітаў фальклору (першакрыніцы) і варыянты стылізаціі песні. Разам з удзельнікамі семінара развучвалі песню ў суправаджэнні фанаграмы мінус.
Рыбакова С.Б., мастацтвазнаўца, загадчык аддзела этнаграфіі ўстановы культуры “Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава” ў сваёй лекцыі “Асаблівасці вывучэння беларускага народнага касцюма”, зрабіла акцэнт на сцэнічны касцюм з абавязковым захаваннем элементаў народнага касцюма, у залежнасці ад рэгіёна, а таксама звярнула ўвагу і на абутак, і на галаўныя ўборы, якія абавязаны быць у дадатак да касцюму.
Зыкава Л.В., фалькларыст, старшыня прадметна-цыклавой камісіі музычна-тэарэтычных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава” ў сваім выступленні “Класіфікацыя каляндарнага фальклору. Захаванне мясцовага дыялекта пры рабоце над тэкстам”, звярнула ўвагу на асаблівасці песняў каляндарна-абрадавага і сямейна-бытавога цыклаў, на захаванне мясцовых гаворак і дыялектаў як галоўную ўмову захавання крытэрыяў фалькларызму, на арыгінальнае захаванне вымаўлення слоў у тэксце песень.
Маісеева Н.Л., галоўны рэжысёр установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” закранула тэму “Фальклорнае дзеянне, як з’ява народнага масавага свята, сцэнічнае ўвасабленне”. Прагледзеўшы фрагменты абрадаў, якія былі прадэманстраваны ў рамках абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” , на канкрэтных прыкладах расказала як трэба пазбягаць памылак, дэтальна падыходзіць да народнай песні ў розных яе відах з улікам фалькларызму, бо сцэнічнае ўвасабленне таксама мае свае законы і правілы.
Пры падвядзенні вынікаў семінара-практыкума дамовіліся правесці экспедыцыйную работу па выяўленні і фіксацыі рэкруцкіх, салдацкіх песен для далейшага выкарыстання ў творчай дзейнасці аматарскіх калектываў мастацкай творчасці.
Фядосава А.М., галоўны хормайстар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”
Вішнеўскі С.С., фота