27 кастрычніка ў пасёлку гарадскога тыпу Красная Гара Бранскай вобласці адбыліся мерапрыемствы творчага аб’яднання журналістаў паўднёва-заходняга рэгіёну Бранскай вобласці
У мерапрыемствах прынялі ўдзел дэлегацыі журналістаў і творчых сіл Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці і Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці.
Арганізатар форуму Сяўрук А.П., яна ж рэдактар раённай газеты «Краснагорскае жыццё» і кіраўнік творчага аб’яднання журналістаў, паклапацілася аб насычанасці і шматгранасці сустрэчы.
Акрамя пасяджэння журналістаў з удзелам Главы адміністрацыі Краснагорскага раёна С.С. Жылінскага, абмену вопытам па асвятленню памежжавага супрацоўніцтва на старонках раённых газет у праграму мерапрыемстваў добра ўпісаліся і творчыя імпрэзы: МБУК «Краснагорская бібліятэка» (загадчык Ставінава Т.М.) прадставіла выставу, якая адлюстроўвала супрацоўніцтва з беларусамі, прадэманстравала фільм пра малую радзіму, прэзентавала кніжныя выданні сваіх землякоў; творчасць юных выканаўцаў прадэманстравала мясцовая музычная школа; удзельнікі форуму журналістаў наведалі храм Святой Тройцы пгт. Красная гара, рэдакцыю газеты, пачулі аўтэнтычныя спевы краснагорскай зямлі, якія данеслі жывыя носьбіты фальклору з в. Ялоўка.
З беларускага боку была прадстаўлена творчая праграма ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна», якая ўключала прэзентацыю Краснапольскага строя адзення і фальклорнай спадчыны свайго рэгіёну, аўтэнтычныя спевы з рэпертуара народнага фальклорнага ансамбля «Горскія Харашухі».
Форум атрымаўся карысным, натхняльным і творчым, падкрэсліў значнасць супрацоўніцтва і намеціў яго перспектывы.
Марчанка В.А., метадыст РЦК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна»