28 красавіка на базе Чавускага раённага Цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў VI раённы агляд-конкурс аматарскай творчасці “Вытокі творчасці”
Конкурс такога напрамку – унікальная магчымасць таленавітым i творчым асобам заявіць аб сабе, паспаборнічаць з іншымі ўдзельнікамі, падзяліцца талентам. Спецыфіка агляда-конкурса гэта пошук талентаў i стварэнне магчымасці для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў.
Выдатнымі творамі сустракала наведвальнікаў выстава майстроў, удзельнікаў раённага агляда-конкурса. Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна, правядзенне “Вытокаў творчасці” вельмі значна для прапаганды народнай творчасці, папулярызацыі народных раместваў, дэкаратыуна-прыкладной творчасці.
Агляд-конкурс ахапіў наступныя жанры: музычна-песенны, харэаграфічны, інструментальны, тэатральны, прысутнічала таксама і вусная народная творчасць. Конкурсныя праграмы журы адзначала за высокае выканальніцкае майстэрства, прапаганду беларускай народнай творчасці, мастацкую выразнасць праграмы, самабытнасць i арыгінальнасць твора, захаванне мясцовых культурных традыцый, наватарства, творчы падыход.
Дыпломамі ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці адзначаны Яўген Гулімаў, ДУА “Ваўкавічскі ВПК д/с-СШ”; Таццяна Сірук, Валянціна Дзюко, Аліна Шчэрба, Алена Раманава, ДУА “Гарбавічскі ВПК д/с-СШ”; Алеся Хруцкая, Людміла Амяга, Наталля Логінава, Наталля Глушакова, цэнтр банкаўскіх паслуг №725 адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”; Наталля Васільева, Людміла Каляснёва, Ігар Семянкоў, Кацярына Клачкова, ваенны камісарыят Чавускага і Слаўгарадскага раенаў; Сяргей Аршаўскі, Алена Стукач, ДУА “Сласценаўскі ВПК д/с-СШ”; Таццяна Шынкарова, ДУА “Каменскі ВПК д/с-СШ”; Зоя Ільюшчанка, ДУА “Вайнілаўскі яслі-сад”; Таццяна Башарымава, ДУА “Благавічскі ВПК д/с-СШ”; Наталля Кот, ДУК “Бібліятэчная сістэма”; Таццяна Ночкіна, Вольга Дагура, Гарбавічскі СДНТ; Аляксандра Сыцянкова, Андрэяна Кніга, раённае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”; Наталля Якаўлева, Валянціна Ламнёва, Чавускі раен газаснабжэння філіяла ПУ “Могилевгаз”; Вольга Цюканько, раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; Дзмітрый Канстанцінаў, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Чавускі лясгас”. Першае месца атрымаў Аляксандр Купцоў, Чавускі раён газаснабжэння філіяла ПУ “Могилевгаз”, другое прысуджана Алене Мікуліч, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання “Расцянскі дом-інтэрнат для прэстарэлых і інвалідаў”, трэцяе – Надзеі Галомзік ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Чавусы”.
У інструментальным жанры першае месца ў Вікторыі Корневай, ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Чавусы”, другое месца ў Валянціны Грыневіч, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Чавусы”, трэцяе у Аляксея Дзьякава Ваўкавічскі СДК.
У музычна-песенным жанры добра выступілі Наталля Лістраценка, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання “Расцянскі дом-інтэрнат для прэстарэлых і інвалідаў”; Крысціна Пятроўская, УЗ “Чавуская ЦРБ”; за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства адзначаны Сяргей Танюкевіч і Юлія Варзар, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Чавусы”; Ганна Краўцова, раённае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Першае месца прысуджана Наталлі Мурашчанка, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання “Расцянскі дом-інтэрнат для прэстарэлых і інвалідаў”; другое – Дар’і Чупрынскай ДУА “Гарбавічскі ВПК д/с-СШ”; трэцяе – Карыне Жыркевіч - раеннае спажыецкае прадпрыемтсва (РайПо).
Сярод тых, хто абраў вусную народную творчасць, пераможцай стала Галіна Захарава, ДУА “Гарбавічскі ВПК д/с-СШ”, на другім месцы Наталля Скачкова, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання “Расцянскі дом-інтэрнат для прэстарэлых і інвалідаў”; трэцяе заняў Віктар Дземяшкевіч, ДУА “Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў і мастацкіх раместваў”. Таксама ў намінацыях адзначаны Валянціна Якаўлева, ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Чавусы”; Карына Ільчук, ДУА “Вусцянскі ВПК д/с-базавая школа”; Дар’я Чупрынская, ДУА “Гарбавічскі ВПК д/с-СШ”; дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Ніна Палазкова, ДУА “Сласценаўскі ВПК д/с-СШ”; Вікторыя Куцечка, УКП “Жылкамгас”, Юлія Маліноўская, цэнтр банкаўскіх паслуг №725 адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”.
Намеснік старшыні Чавускага райвыканкама Наталля Кандраценка падзякавала ўсіх удзельнікаў і арганізатараў агляд- конкурса.
Па выніках удзелу, лепшыя арганізацыі, калектывы i выканаўцы, па рашэнню журы, ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Т.В. Толсцік, намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раена”