3 лістапада на аграсядзібе “Ёлкі-палкі” народны фальклорны калектыў “Багатуха” Быхаўскага раённага Цэнтра культуры сустракаў дэлегацыю з Расіі
Аграсядзіба “Ёлкі-палка” размешчана ў невялікай вёсачцы Вараніно, у адным з найпрыгажэйшых месцаў нашага раёна. Гасціннасць гаспадароў адчувалась ва ўсім: да кожнага госця ў іх быў свой падыход.
Беларускі народ – гасцінны і сардэчны. Госцю, асабліва шаноўнаму, давалі за сталом самае пачэснае месца – на покуці. На стале былі самыя лепшыя стравы і прысмакі. Нават калі частаваць было нечым, неслі на стол усё, што было.
Добра сустрэлі гасцей з Расіі на аграсядзібе “Ёлкі-палкі”. Гаспадар сядзібы абавязкова угосціў усіх сваёй унікальнай наліўкай, прыгатаванай па асабістаму рацэпту. Пакуль госці частаваліся смачнымі стравамі, удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Багатуха” спявалі для іх народныя беларускія песні. Расіяне прымалі ўдзел у гульнях “Слуцкія паясы”, “Лапцікі”, “Падушачка”, “Лявоніха па-беларуску”. Для іх правялі аўкцыён на веданне страў з бульбы. У якасці падарункаў госці атрымалі абярэгавыя лялькі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”