30 красавіка – 1 мая 2017 года ў г. Мінску адбылося свята беларускай культуры «Вытокі»
У рамках свята ладзіўся кірмаш рамеснікаў, які расцягнуўся па старажытных вулачках Верхняга горада. На ім былі прадэманстраваны прадметы дэкору і побыту з саломкі, лазы, дрэва, гліны, а таксама ткацтва, вышыўка і іншыя.
Магілёўскую вобласць на свяце прадстаўлялі звыш 30 майстроў народных мастацкіх рамёстваў з Бабруйскага, Глускага, Горацкага, Крычаўскага, Асіповіцкага раёнаў, а таксама Магілёва і Бабруйска.
Падчас правядзення мерапрыемства майстры праводзілі майстар-класы: Прасаловіч В.В., Забаўская І.П. (Асіповічы) – па вышыўцы; Наудзюнас В.У. (Асіповічы) – па ткацтву; Станкевіч В.І. (Глуск) – па бондарству.