4 жніўня ў аграгарадку Новыя Саматэвічы адбыліся народнае гулянне «Іллінскі кірмаш» і адкрыццё памятнага знака вёскам Касцюковіцкага раёна
4 жніўня ў аграгарадку Новыя Саматэвічы адбыліся народнае гулянне «Іллінскі кірмаш» і адкрыццё памятнага знака вёскам Касцюковіцкага раёна, выселеным і захаваным пасля Чарнобыльскай катастрофы
Нажаль не кожны мае магчымасць вярнуцца на сваю малую Радзіму, тым больш, калі ад яе засталіся толькі здзічэлыя садовыя дрэвы. Такі горкі лёс спаткаў родныя мясціны жыхароў аграгарадка Новыя Саматэвічы. Чаму Новыя? Таму, што старой вёскі Саматэвічы ўжо даўно не існуе.Чаробыль згубіў. Але яшчэ доўга аб Саматэвічах будзе нагадваць знак на месцы дома, дзе нарадзіўся вялікі майстар беларускага слова Аркадзь Куляшоў.
Каб увекавечыць памяць аб сваёй адзінай малой Радзіме, аб яе праслаўленных ураджэнцах, мясцовымі жыхарамі ў 2017 годзе было прынята рашэнне аб пабудове памятніка Саматэвічам і ўсім бліжэшым вёскам. Ініцыятарам выступіў мясцовы ураджэнец, а зараз жыхар Мурманску Сцепаненка Аляксандр Міхайлавіч, а грошы на праект і пабудову памятніка збіралі ўсе разам. Прайшоў год. І вось зноў, перад гуляннем на традыцыйным Іллінскім кірмашу, адбылося адкрыццё памятнага знаку. Выступаючыя не стрымлівалі слёз і ад болю ўспамінаў, і ад радасці, што задуманае добра атрымалася.
Праз гадзіну ўсе зноў весяліліся, як і шмат гадоў таму, на самым доўгачаканым кірмашовым гулянні на Іллю. Тры з паловаю гадзіны, у саракаградусную спякоту, пад адкрытым небам! І што!? Мясцовыя жыханы не расходзіліся да апошняга акорда тэатралізаванай канцэртнай праграмы, што падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу. Хочацца адзначыць, што з кожным годам гулянне ўсё больш набірае абароты. Больш стала дзіцячых гульнявых пляцовак, больш гандлю. Як раз прыйшліся паказальныя конкурсы каманды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Маленькія ўдзельнікі не толькі спрабавалі свае сілы ў кіраванні пажарным рукавом, але і давалі магчымасць усім жадаючым трошкі ахладзіцца ад спякоты пад пырскамы сцюдзёнай вады і палюбавацца на саматворную вясёлку, што цудоўным чынам аднекуль з’яўлялася прама на траве.
У наступным годзе народнае гулянне «Іллінскі кірмаш» абавяскова адбудзецца ізноў. Ёсць упэўненнасць, што ўсё атрымаецца яшчэ лепш і з вялікшым размахам!
Наталля Дробышава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна