7 верасня вёска Дунаёк Быхаўскага раёна адсвяткавала свята вёскі
Навокал такая прыгажосць, як кажуць – залатая восень на парозе. Пароблены асноўныя сялянскія справы, паліцы ломяцца ад розных прыпасаў, гаспадынькі не нарадуюцца добраму ўраджаю. Таму работнікі культуры вырашылі, што самы час настаў адпачыць, патанчыць ды паспяваць разам.
Удзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Багатуха» Быхаўскага РЦК павіншавалі жыхароў вёскі Дунаёк са святам. Яны пажадалі жыхарам каб і надалей прыляталі сюды буслы, а людзі ніколі не забывалі сюды дарогу.
Музычныя падарункі вяскоўцам падарылі салісты раённага Цэнтра культуры – Ганна Лаппо і Таццяна Краўчанка. Прагучалі музычныя віншаванні ад Святланы і Івана Нікіфаравых. Іван Карпавіч родам з вёскі Дунаёк, але ўжо шмат гадоў жыве у Быхаве. Свае вершы землякам прачытаў Пётр Платкоўскі, а ўдзельнікі калектыва мастацкай самадзейнасці Дунайкоўскага СК падрыхтавалі землякоў музычныя віншаванні.
На свяце павіншавалі шматдзетныя сем’і, старажылаў, юбіляраў, самага маленькага жыхара вёскі. Старшыня Ямніцкага сельскага Савета – Валянціна Маскалёва ўручыла пачэсным жыхарам вёскі Дунаёк узнагароды і нагадала, што такія святы будуць ладзіцца ў вёсцы штогод.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»